У Беларусі распрацаваны план абмежавання доступу да інтэрнэт-платформ, сцвярджае ўкраінская разведка

13 студзеня, Позірк. Адміністрацыя Аляксандра Лукашэнкі “распрацавала план, які прадугледжвае паступовае абмежаванне доступу да шэрагу рэсурсаў, у прыватнасці WhatsApp, YouTube, Instagram, да канца 2025 года”, заявіла 13 студзеня Служба знешняй разведкі Украіны.
Таксама паведамляецца, што беларускія ўлады “напярэдадні “прэзідэнцкіх выбараў” 26 студзеня тэстуюць блакіроўку папулярных сацыяльных платформ.
Адзначаецца, што “рэжым беларускага дыктатара актыўна рыхтуецца да адключэння сацсетак падчас выбараў з мэтай недапушчэння выкарыстання інтэрнет-рэсурсаў для мабілізацыі беларусаў для пратэстных мер”.
У СВР Украіны нагадалі, што 22 лістапада 2024 года на сустрэчы са студэнтамі “Лукашэнка паведаміў, што поўнасцю адключыць інтэрнэт у выпадку новых масавых акцый пратэсту ў Беларусі, як у 2020 годзе”.
Паводле даных украінскай разведкі, “аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце Беларусі ўжо ўкараніў атрыманыя ад Расіі і Кітая тэхналогіі па фільтрацыі інтэрнэт-трафіку, у прыватнасці праграмнае забеспячэнне па блакаванні VPN-сэрвісаў”.
“Блакаванне папулярных сацыяльных платформ, аналагічнае абмежаванням у Расіі, з’яўляецца чарговым крокам па уніфікацыі інфармацыйнай прасторы дзвюх краін і ўзмацненню аўтарытарнасці абодвух рэжымаў”, — лічаць у СВР Украіны.
Як паведамлялася, у ноч на 10 студзеня без VPN у Беларусі не працавалі “Ютуб”, “ЦікТок”, “Тэлеграм”, “Twitch”, “Discord” і іншыя.
Перабоі з працай інтэрнета ў Беларусі былі ў навагоднюю ноччу падчас выступу Святланы Ціханоўскай.
На сустрэчы са студэнтамі ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце 22 лістапада 2024 года Аляксандр Лукашэнка прызнаў сваё прамое дачыненне да блакіравання інтэрнэту ў жніўні 2020 года, якую тады публічна адмаўляў.
“Калі гэта паўторыцца, адключым увогуле, — заявіў Лукашэнка, маючы на ўвазе акцыі пратэсту чатырохгадовай даўніны супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў на яго карысць. — Скажу шчыра, што гэта практычна заўсёды, асабліва на пачатковых стадыях, было з майго дазволу. Калі ў цябе дзве праблемы, ты пачынаеш узважваць, што важней. Я бачыў, натуральна, далей за вас. ⟨…⟩ На гэтай чары шаляў была краіна“.
Інтэрнэт у Беларусі асабліва жорстка блакаваўся ў дзень выбараў 9 жніўня 2020 года і тры наступныя дні (а таксама моцна запавольваўся пазней падчас нядзельных масавых акцый). Пра тое, што гэта адбудзецца, стала вядома незалежным СМІ загадзя ад крыніц у органах улады.
Аднак 10 жніўня Лукашэнка на сустрэчы з выканаўчым сакратаром СНД, кіраўніком місіі назіральнікаў ад СНД Сяргеем Лебедзевым адмаўляў сваё дачыненне да блакіроўкі, заявіўшы, што “нават з-за мяжы адключаюць інтэрнэт, каб выклікаць незадаволенасць у насельніцтва”. “Цяпер нашы спецыялісты разбіраюцца, адкуль ідзе гэтае блакаванне. Таму, калі інтэрнэт дрэнна працуе, гэта не нашая ініцыятыва, гэта з-за мяжы“, — сказаў тады ён.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах вырасла на 35%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПрыбытак банкаў за 12 месяцаў вырас на 13,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПагалоўе свіней за год зменшылася на 12,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАлексіевіч дапускае магчымасць таго, што РФ уцягне Беларусь у вайнуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларусам трэба мяняць светапогляд, лічыць АлексіевічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Замежныя інвестыцыі ў рэальны сектар беларускай эканомікі за апошнія пяць гадоў скараціліся на 30,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка