Кіраўнік МЗС Польшчы іранічна выказаўся пра інтрыгу беларускіх выбараў — амбасада Беларусі параіла набрацца цярпення

26 студзеня, Позірк. Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі (муж амерыканскай пісьменніцы Эн Эплбаум, чый твор “ГУЛАГ“, які атрымаў Пулітцэраўскую прэмію, 24 студзеня забараніла беларускае Міністэрства інфармацыі) іранічна выказаўся пра інтрыгу беларускіх выбараў.
“Сёння ў Беларусі “выбары”. Чаканне таго, хто будзе абвешчаны пераможцам, невыноснае“, — напісаў Сікорскі ў “Х“ (раней “Твітар“).
На гэта адрэагавала беларуская амбасада ў Варшаве: “Вынікі выбараў прэзідэнта будуць абвешчаныя Цэнтральнай выбарчай камісіяй на працягу 10 дзён пасля выбараў — не пазней за 5 лютага 2025 года. Крыху цярпення…“
Перад гэтым Сікорскі папрасіў СМІ “па магчымасці” не называць Аляксандра Лукашэнку апошнім дыктатарам Еўропы, “таму што гэта няпраўда”. “У злачынствах, рэпрэсіях і міжнароднай агрэсіі Уладзімір Пуцін яго дагнаў і перагнаў”, — заявіў кіраўнік польскай дыпламатыі.
Еўрапейскі саюз, дзе ў першай палове 2025 года старшынюе Польшча, заявіў аб непрызнанні цяперашніх выбараў у Беларусі.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў у гадавым вымярэнні выраслі на 16,3% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні сельгасвытворчасць вырасла на 6,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 28 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка



