Лукашэнка падпісаў указ аб пашырэнні паўнамоцтваў Мінабароны і Генштаба
27 студзеня, Позірк. Указ, які пашырае паўнамоцтвы Міністэрства абароны і Генеральнага штаба Узброеных сіл, падпісаў 27 студзеня Аляксандр Лукашэнка.
Як паведамляе яго прэс-служба, дакумент прыняты ў мэтах прывядзення дзейнасці названых структур у адпаведнасць з Ваеннай дактрынай Беларусі.
Адзначаецца, што “функцыі Мінабароны дапоўненыя палажэннямі па рэалізацыі ва Узброеных сілах мерапрыемстваў па патрыятычным выхаванні, а таксама па асвятленні ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці ВС”. Акрамя таго, гаворыцца ў паведамленні, “удакладняецца склад калегіі Мінабароны”.
“Функцыі Генштаба дапоўненыя палажэннем па каардынацыі дзейнасці сілавога кампанента ваеннай арганізацыі дзяржавы па пытаннях забеспячэння ваеннай бяспекі і ўзброенай абароны”, — заявілі ў прэс-службе Лукашэнкі.
У апошні час улады прынялі шэраг дакументаў, накіраваных, як сцвярджаецца, на ўмацаванне абараназдольнасці.
12 снежня 2024 года міністр абароны Віктар Хрэнін прадставіў Задуму абароны Беларусі на 2026–2030 гады, зацверджаную Лукашэнкам.
Паводле слоў Хрэніна, гэты дакумент “дазволіць Генеральнаму штабу і ўсім дзяржаўным органам кіравання <…> прыступіць да планавання абароны, або, па-простаму кажучы, абароны дзяржавы ў выпадку ўзнікнення агрэсіі”.
“Прадстаўленая задума была распрацаваная на падставе глыбокага аналізу і падзей паводле вынікаў каляровай рэвалюцыі 2020 года, аналізу спецыяльнай вайсковай аперацыі (СВА, так беларускія ўлады ва ўнісон з расійскімі называюць развязаную Крамлём вайну ва Украіне. — “Позірк”.), а таксама змяненняў, зацверджаных Усебеларускім народным сходам, Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны”, — сказаў Хрэнін.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайсковую агрэсію супраць Украіны, якая была падтрыманая ўладамі ў Мінску. З пачатку ўварвання, а таксама ў асобныя перыяды пазней, тэрыторыя Беларусі актыўна выкарыстоўвалася расійскім войскам для нанясення ўдараў па Украіне.
Улады ў Мінску і сёння працягваюць падтрымліваць расійскую агрэсію ва Украіне, пры гэтым увесь час заяўляючы аб варожых намерах краін НАТО ў дачыненні да Беларусі.
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства


