Невядомыя атрымалі доступ да чата з ботам тэлеграм-канала “Беларускі Гаюн”

5 лютага, Позірк. У выніку “несанкцыянаванага ўваходу” 5 лютага невядомыя атрымалі доступ да чату з ботам маніторынгавай групы “Беларускі Гаюн”, у які “збіралася інфармацыя ад людзей”, паведаміў яе стваральнік блогер Антон Матолька.
“Мы не ведаем, які аб’ём даных мог быць выгружаны за той час, пакуль у старонняга акаўнта быў доступ. Я хачу адразу сказаць, што ў гэтай сітуацыі спрацавала чалавечая памылка, і гэтая памылка была маёй”, — напісаў ён. Блогер папярэдзіў пра пагрозу для людзей, якія дасылалі ў бот інфармацыю.
Матолька “настойліва рэкамендаваў” усім, хто карыстаецца акаўнтам у “Тэлеграме” працяглы перыяд, “выдаліць яго і стварыць новы, і рэкамендуецца так рабіць хаця б раз на год”.
“У гэты момант крытычныя ўразлівасці выпраўленыя, але я разумею, што, на жаль, мы не змаглі цалкам абараніць людзей”, — прызнаў стваральнік маніторынгавай групы. Ён дадаў, што “пасля ўваходу ў чат сёння ўначы была зробленая выгрузка гісторыі чата”.
“Мы не ведаем, ці паспелі яны выгрузіць фота і відэа, але лепш прытрымлівацца горшага сцэнарыю”, — папярэдзіў блогер.
Матолька таксама паведаміў, што ўваход у чат з ботам “адбыўся па старой спасылцы, створанай 2 сакавіка 2022 года”, у той момант у наладках чата не была ўключаная функцыя “Схаваць паведамленні для новых карыстальнікаў”.
“Калі б яна была ўключана, ніякага доступу ў губазіка не было б”, — канстатаваў ён.
Праект “Беларускі Гаюн” займаецца маніторынгам вайсковай актыўнасці ў Беларусі. Набліжаныя да сілавікоў тэлеграм-каналы ўжо распаўсюдзілі інфармацыю пра ўзлом, выставіўшы скрыншоты перапіскі Матолькі з нейкім чалавекам, які, верагодна, меў доступ да бота, і пагражаюць тым, хто дасылаў паведамленні. Блогер сцвярджае, што гэты чалавек “не меў ніякіх доступаў са студзеня 2023 года”.

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРух салідарнасці "Разам" папросіць Сейм Польшчы зладзіць слуханні па рэпрэсіях у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПадпіска на прапагандысцкія СМІ даражэе ў 3,5–10 разоў хутчэй за нехарчовыя тавары агулам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 30 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць распачаць крымінальную справу за адмовы ў прытулку беларусам у Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка