Цеплазабеспячэнне пасля аварыі на трубаправодзе ў Мінску адноўлена
9 лютага, Позірк. Аб ліквідацыі аварыі на трубаправодзе і аднаўленні цеплазабеспячэння на захадзе сталіцы паведаміла 9 лютага РУП “Мінскэнерга”.
“У выніку пашкоджання трубаправода ў раёне вул. Прытыцкага адбылося адключэнне ад цеплазабеспячэння ў 11 спажыўцоў жылога фонду і двух адміністрацыйных будынкаў”, — гаворыцца ў рэлізе.
У 02:50 на пашкоджаным участку цепласеткі былі завершаны зварачныя работы, а 03:30 участак трубаправода сеткі ўключаны ў працу.
“На працягу сённяшняга дня праводзіліся работы па аднаўленні цеплаізаляцыі, перакрыцці цеплавога канала плітамі, а таксама заладка стыкаў гідраізаляцыі і адваротнае засыпанне грунтам. У найкарацейшыя тэрміны будзе адноўлена добраўпарадкаванне тэрыторыі”, — адзначылі ў арганізацыі.
Аб аварыі паведамлялася напярэдадні.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваСупрацьклешчавай апрацоўцы штогод падвяргаецца 600 гектараў тэрыторыі Мінска — цэнтр гігіены і эпідэміялогііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа 8 дзён верасня ў Польшчу праз Беларусь спрабавала патрапіць у 7 разоў больш мігрантаў, чым за той жа перыяд жніўня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства



