Сергяенка абураны, што “Вялікая Айчынная вайна падаецца як фрагмент Другой сусветнай”

14 лютага, Позірк. “Многімі Вялікая Айчынная вайна падаецца як фрагмент Другой сусветнай вайны. Адпаведна, указваецца, што вайну развязаў Савецкі Саюз, а выйгралі Злучаныя Штаты Амерыкі, Вялікабрытанія і Францыя”, — заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка на “парламенцкіх чытаннях “Ад Брэсцкай крэпасці да Берліна: вытокі мужнасці і гераізму савецкага чалавека” 13 лютага ў Мінску (цытата паводле дзяржСМІ).
Ён абвінаваціў “рознага кшталту і ідэолагаў” у тым, што яны “імкнуцца апаганіць і сказіць гістарычную праўду ў выгадным для сябе рэчышчы”.
У гэтым кантэксце спікер падкрэсліў, што “менавіта савецкі салдат паставіў Сцяг Перамогі над рэйхстагам, і савецкі, а не англійскі або амерыканскі салдат распісаўся на сцяне зрынутага рэйхстага”.
Сяргеенка заклікаў больш актыўна “прыводзіць інфармацыю” аб вайне. “Не трэба меркаваць, што ўся сістэма, уся нашая машына ідэалагічнай працы — гэта ўсё будзе рухацца само сабой. Нічога падобнага. Як толькі мы спынім ісці ў аўдыторыі, асабліва школьныя, маладзёжныя, з часам (не дай бог калі-небудзь гэта адбудзецца — вось тады памяць святая сыдзе”, — сказаў кіраўнік ПП НС (цытата паводле відэа, распаўсюджанага яе прэс-службай).
Улады ўзмацнілі ідэалагічнае выкарыстанне тэмы Вялікай Айчыннай вайны (вайна нацысцкай Германіі з СССР (1941–1945), частка Другой сусветнай вайны (1939–1945)) пасля 2020 года.
Уведзена паняцце “генацыду беларускага народа” ў сувязі з гэтым, прадугледжана крымінальная адказнасць за яго адмаўленне.
62-гадовы Сергяенка — гісторык паводле адукацыі. З 1986 па 1988 год быў загадчыкам вучэбна-метадычнага кабінета кафедры гісторыі КПСС і палітэканоміі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Пасля — вучыўся і працаваў па лініі КДБ.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 180 дзён запар фіксуе спробы незаконнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–21 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 19 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



