Беларусь прадае ў ЕС рапсавы алей з сыравіны з акупаваных тэрыторый Украіны — расследаванне

19 лютага, Позірк. Расія вывозіць з акупаваных украінскіх тэрыторый насенне рапсу і прадае яго ў Беларусь, дзе з яго вырабляецца алей, які ў тым ліку экспартуецца ў краіны Еўрасаюза, гаворыцца ў апублікаваным 19 лютага матэрыяле Беларускага расследавальніцкага цэнтра (БРЦ).
У расследаванні, падрыхтаваным БРЦ сумесна з партнёрамі, паказана, што ў Беларусі валавы збор насення рапсу ў 2024 годзе ўпершыню ў гісторыі перавысіў мільён тон.
“Што ў беларускай алейна-тлушчавай прамысловасці апошнія некалькі гадоў справы на знешніх рынках ішлі ў гару, відаць і па паказчыках асобных прадпрыемстваў, — звяртаюць увагу аўтары. — Адзін з флагманаў галіны — ТАА “Аграпрадукт” з Брэсцкай вобласці — у 2022-м рэзка павялічыў экспарт рапсавага алею ў ЕС. Прыкладна ўдвая, калі параўноўваць з 2021-м“.
Пры гэтым сцвярджаецца, што выкарыстоўваецца не толькі беларуская, але і імпартная сыравіна, у прыватнасці з акупаваных тэрыторый Украіны.
Паводле звестак “Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі“ (СЧБ), у 2024 годзе ў Літву і Латвію паступіла прыкладна па 50 тыс. т прадукцыі “Аграпрадукта”. З іх 30 тыс. і 2 тыс. т адпаведна прызначаліся для ўнутраных рынкаў гэтых краін.
У Латвію ў першай палове 2024 года, паводле інфармацыі Еўрастата, было ўвезена 68,89 тыс. т рапсавага алею з Беларусі.
“Літва амаль да сярэдзіны мінулага года, як і яе суседка, імпартавала беларускі рапсавы алей, — гаворыцца ў матэрыяле. — Вазілі яго туды, паводле звестак СЧБ, мясцовыя кампаніі Baltijos Pervezimai, GEN Cargo і Baltic Cargo Agent. З чэрвеня 2024-га ў краіне ўвялі забарону на імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў для жывёлы з РФ і Беларусі. Аднак транзіт гэтай прадукцыі праз тэрыторыю Літвы на момант выхаду расследавання дазволены, што дае магчымасць абыходзіць абмежаванні“.
GEN Cargo, паводле слоў крыніцы БРЦ са сферы чыгуначных перавозак, не толькі абыходзіла літоўскую забарону праз Латвію, але і працягвала пастаўляць тавар “Аграпрадукта“ ў краіну наўпрост.
“У кастрычніку — снежні 2024-га, як паведаміла нам крыніца, літоўская фірма атрымала 177 цыстэрнаў рапсавага алею — гэта каля 10 тыс. т. Паводле звестак крыніцы ў LTG Cargo, GEN Cargo за той жа перыяд перавезла 120 вагонаў рапсавага алею ад беларускага пастаўшчыка“, — адзначаюць аўтары.
Груз GEN Cargo прывозіць у Клайпедскі порт. Гэта літоўскім журналістам пацвердзіў адзін з супрацоўнікаў тэрмінала. Магчыма, перавозчык выконвае толькі функцыю экспедытара для іншай літоўскай кампаніі — дачкі Літоўскіх чыгунак LTG Cargo, сказана ў расследаванні.
“Аграпрадукт“, звяртае ўвагу БРЦ, “з Украінай звязвае не толькі купля вывезеных з Херсонскай вобласці масласямян: фірму, якая мае да гэтай кампаніі прамыя адносіны, украінскія ўлады абвінавацілі ў дапамозе расійскай арміі”.
Доляй 70% “Аграпрадукта” валодае беларуская кампанія “Транзіт-Аўта 2003”. 28 студзеня 2023 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвёў санкцыі супраць 185 юрыдычных і фізічных асоб, якіх краіна-агрэсар задзейнічае для перавозкі вайсковай тэхнікі і вайсковых чыгуначным транспартам. Сярод іх “Транзіт-Аўта 2003“.
“Нягледзячы на сувязь з падсанкцыйнай ва Украіне кампаніяй і закупкі рапсу з акупаваных тэрыторый, “Аграпрадукта“ няма ні ва ўкраінскіх, ні ў еўрапейскіх санкцыйных спісах. Дзякуючы гэтаму прадпрыемства, якое купляе ў Расіі рапс, у тым ліку з акупаваных тэрыторый, можа заключаць здзелкі і з кампаніямі ва Украіне. Мы даведаліся з сертыфікатаў якасці, якія атрымаў “Аграпрадукт“, што ўкраінскія фірмы з сакавіка 2022 года прадаюць яму рапс і сою“, — адзначае БРЦ.
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваДырэктар Інстытута мовазнаўства: У мове эскімосаў дзясяткі назваў ільду, ірландцаў — ветру, беларусаў — балотаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два гады дзеля легалізацыі рэпрэсій зменена больш за 50 нарматыўных прававых актаў — БХК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, ПалітыкаПрэм'ер-міністр Індыі павіншаваў Лукашэнку праз 17 дзён пасля афіцыйнага падвядзення вынікаў "выбараў" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЗа 10 гадоў у РНПЦ дзіцячай хірургіі выратавана больш за 100 дзяцей з дапамогай апарата ЭКМАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў незаконнага пранікнення з Беларусі ў ЕС менш чым за тры тыдні лютага перавысіла студзеньскі паказчыкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+