Лукашэнка бачыць перспектывы павелічэння гандлю з Дамініканай
27 лютага, Позірк. Мінск “высока цэніць канструктыўныя і паважлівыя адносіны з Санта-Дамінга”, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні “ад імя беларускага народа і сябе асабіста” прэзідэнту Дамініканскай Рэспублікі Луісу Радольфа Абінадэру Кароне з Днём незалежнасці.
“Прыемна адзначыць, што сённяшнія поспехі Дамініканскай Рэспублікі ў эканамічнай і сацыяльнай сферах, а таксама значныя вынікі яе развіцця ў турыстычнай галіне па праве выводзяць краіну ў лік лідараў сярод дзяржаў Карыбскага басейна”, — гаворыцца ў віншаванні, распаўсюджаным прэс-службай Лукашэнкі.
Ён адзначыў “добрыя перспектывы для актывізацыі супрацоўніцтва, асабліва ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, у мэтах павелічэння гандлю”.
1 кастрычніка 2024 года ён прыняў даверчыя граматы амбасадара Дамініканскай Рэспублікі Арыяса Сарсуэлы. Дыпламат прадстаўляе інтарэсы краіны ў Расіі і па сумяшчальніцтве ў Беларусі.
У верасні 2023 года Лукашэнка сваім указам ухваліў у якасці асновы для правядзення перамоваў праект міжурадавага пагаднення з Дамініканскай Рэспублікай аб узаемнай адмене віз. Правесці адпаведныя перагаворы даручана Міністэрству замежных спраў. Аб выніках перамоваў не паведамлялася.
Дыпламатычныя стасункі паміж Мінскам і Санта-Дамінга ўстаноўленыя 18 красавіка 2001 года.
За прадстаўленне інтарэсаў Беларусі ў Дамінікане адказвае амбасада на Кубе. Паводле інфармацыі на сайце дыпламатычнай місіі, структура беларускага экспарту ў краіну “нязначная і фармуецца за кошт трактароў, аўтамабільнай тэхнікі, запасных частак і шын”. У зваротным кірунку ідуць “моцныя спіртныя напоі, кава, садавіна, раслінныя тлушчы і масла”.
У 2021 годзе ўзаемны тавараабарот складаў каля 8,5 млн долараў, з якіх прыкладна 7,5 млн прыпадала на беларускія пастаўкі. Актуальных звестак па ўзаемным гандлі ў адкрытым доступе няма.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка



