Мінск 20:03

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за люты выраслі на 0,8%

Крыніца: brestcity.com

7 сакавіка, Позірк. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 сакавіка 2025 года склалі 9 млрд 407,2 млн долараў у эквіваленце, сведчаць даныя Нацыянальнага банка.

За люты золатавалютныя рэзервы выраслі на 74 млн долараў (+0,8%).

Манетарнае золата ў структуры ЗВР складае 4 млрд 905,7 млн долараў (+37,6 млн; +0,8%), спецыяльныя правы запазычання — 1 млрд 353 млн (+1,2 млн.; +0,1%), рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 3 млрд 148,5 млн (+35,4 млн, + 1,1%).

Рэзервовая пазіцыя ў МВФ і іншыя актывы засталіся ранейшымі — 0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.

На 1 лютага міжнародныя актывы складалі 9 млрд 333,2 млн долараў.

За 2024 год ЗВР павялічыліся на 795,2 млн долараў (+9,78%).

Падзяліцца: