Другі дзень запар на ўсіх метэастанцыях Беларусі фіксуюцца тэмпературныя рэкорды

8 сакавіка, Позірк. На ўсіх метэастанцыях Беларусі 7 сакавіка, як і напярэдадні, зафіксаваныя тэмпературныя рэкорды, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.
Новы абсалютны максімум дня складае цяпер 19,4 градуса. Ён зарэгістраваны ў Лельчыцах. Ранейшы пратрымаўся 30 гадоў (17,3 у Гомелі). 6 сакавіка экстрэмум быў перавышаны на 2,7 градуса (19,7 у Самахвалавічах супраць 17 у Брэсце таксама ў 1995 годзе).
1995 годам датуюцца перакрытыя 7 сакавіка рэкорды на 33 з 48 станцый, архіў якіх даступны. У Гродне, Лідзе і Навагрудку перапісаныя максімумы, зафіксаваныя ў 1961 годзе, у Вілейцы і Лынтупах — у 1999-м, Баранавічах, Ваўкавыску, Івацэвічах, Нарачы і Пінску — у 2002-м, Брэсце і Высокім — у 2007-м, Мсціславе — у 2017-м (мясцоваму архіву метэаназіранняў менш за 20 гадоў), Пружанах — у 2019-м. У Верхнядзвінску, дзе было халадней за ўсё (10,7 градуса), паўтораны рэкорд 1995 года.
У Мінску паветра прагрэлася да 15,4 градуса (было 14,6), у Гомелі — да 17,8 (17,3), Брэсце — да 17,1 (14,9), Магілёве — да 16,7 (14,7), Гродне — да 14,6 (11,1), Віцебску — да 14,9 (12,7).
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка