Мінск 18:30

Спажывецкія цэны ў лютым 2025 года выраслі на 1,3%, у гадавым вымярэнні — на 5,6%

Ілюстрацыйнае фота: 1prof.by

10 сакавіка, Позірк. На 1,3% выраслі спажывецкія цэны ў лютым 2025 года, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Харчовыя тавары падаражэлі на 0,7%, нехарчовыя — на 0,5%, паслугі — на 3,5%.

З пачатку гэтага года цэны выраслі на 2%: харчовыя тавары сталі даражэй на 1,6%, нехарчовыя — на 1%, паслугі — на 4%.

У гадавым вымярэнні (да лютага 2024 года) цэны павялічыліся на 5,6%. Харчаванне стала даражэйшае на 6,7%, нехарчовыя тавары — на 3,4%, паслугі — на 6,5%.

Беларусь з паказчыкам 5,16% заняла сёмае месца паводле росту спажывецкіх цэн у 2024 годзе на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных нацыянальных органаў статыстыкі.

Па выніках студзеня яна была шостай (0,79%), студзеня — лютага і першага квартала — другой (1,74% і 2,22%), студзеня — красавіка — пятай (2,66%), студзеня — траўня — сёмай (2,77%), першага паўгоддзя — шостай (3,39%), студзеня — ліпеня і студзеня — жніўня — сёмай (3,42% і 3,35%), студзеня — верасня і студзеня — кастрычніка — шостай (3,80% і 4,27%), студзеня — лістапада — сёмай (4,57%).

Згодна з важнейшымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі развіцця краіны на мінулы год, інфляцыя не павінна была перавысіць 5%.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: