Лукашэнка заявіў, што Турчын мае “прэзідэнцкія схільнасці”, і загадаў яму раіцца з папярэднікам

10 сакавіка, Позірк. Ад усталявання “дыктатуры ва ўрадзе” перасцярог Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы 10 сакавіка Аляксандра Турчына на пасаду прэм’ер-міністра.
“Я адмыслова, вы заўважылі, цэлымі блокамі прадставіў нашых віцэ-прэм’ераў і тых міністраў, якія будуць з імі працаваць, — цытуе спікера яго прэс-служба. — Я хачу, каб вы заўсёды памяталі — вы маеце такія прэзідэнцкія схільнасці, як у мяне. Вы можаце рэзка крутануць. Але тут вам давядзецца з [прызначаным кіраўніком Нацбанка экс-прэм’ерам Галоўчанкам] Раманам Аляксандравічам раіцца”.
“Вы — старшыня ва ўрадзе. І калі б я сказаў, што ў нас будзе ва ўрадзе дыктатура, то, напэўна, губернатараў я не падцягнуў бы ва ўрад. Яны разумеюць, што і адказнасць будзе сур’ёзная, і вось яго блок, і ён будзе кіраваць гэтым блокам. Будзь то эканоміка, будаўніцтва, сельская гаспадарка ці ўвесь сацыяльны блок. Напэўна, гэта выгадна будзе і для вас”, — сказаў Лукашэнка.
Сам Турчын пасля прызначэння запэўніў, што “істотнай карэкцыі эканамічнага курсу не будзе”. Разам з тым ён адзначыў, што “кожны кіраўнік са сваім прыходам прыносіць нешта новае, новы погляд на тыя ці іншыя праблемы”.
Да прызначэння на пасаду кіраўніка ўрада 49-гадовы Турчын больш за 5 гадоў кіраваў Мінскім аблвыканкамам, раней быў першым віцэ-прэм’ерам. Акрамя таго, займаў пасаду ўпаўнаважанага Лукашэнкам па Гомельскай вобласці, кіраваў апаратам урада, узначальваў Савет па развіцці прадпрымальніцтва, што функцыянаваў пры Лукашэнку (з 2021 года — кансультатыўны орган пры ўрадзе).
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаЗа сем месяцаў 2025 года ў абароненым грунце вырашчана на 0,7% менш гародніны, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТолькі ў адной з шасці свабодных эканамічных зон атрымалася нарасціць прыбытак у першым паўгоддзі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Тое, што Трамп першай тэмай падняў вызваленне палітвязняў, выклікае некаторы аптымізм (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаВячорка аб вызваленні палітвязняў: Верым, што будуць добрыя навіны, але гатовыя і да негатыўнага сцэнаруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка