Латушка: Прызначэнне Турчына не прывядзе да сістэмных зменаў у эканамічнай палітыцы, Нацбанк цалкам губляе незалежнасць
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 10 сакавіка 2025 года ў 21:36
10 сакавіка, Позірк. “Перакананы ў тым, што прызначэнне прэм’ер-міністрам Аляксандра Турчына не прывядзе да сістэмных зменаў у эканамічнай палітыцы Беларусі“, — заявіў “Позірку“ намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, былы міністр і былы амбасадар Павел Латушка, каментуючы кадравыя змены на ўзроўні кіраўнікоў урада і Нацыянальнага банка.
“Гэта звязана з тым, што Лукашэнка прытрымліваецца свайго асаблівага падыходу ў рэалізацыі эканамічнай мадэлі для Беларусі, які заключаецца ў поўным кантролі над усімі сектарамі эканомікі, над дзяржаўнай і прыватнай формай уласнасці, гатоўнасці праводзіць нацыяналізацыю, канфіскацыю маёмасці, выкарыстоўваць жорсткі адміністрацыйны рэсурс у кіраванні эканомікай“, — сказаў Латушка.
“Таму, — адзначыў палітык, — нягледзячы на тое, што Аляксандр Турчын быў першым віцэ-прэм’ерам ва ўрадзе Сяргея Румаса, якога прылічвалі да беларускіх тэхнакратаў, лібералаў, які імкнуўся даць большую свабоду эканоміцы, яго прызначэнне не прывядзе да сістэмных зменаў“.
Пра тое, што старшыня Мінскага аблвыканкама Турчын можа быць прызначаны прэм’ер-міністрам замест Рамана Галоўчанкі, Латушка заявіў 2 лютага падчас дыскусіі аб бягучых падзеях у Беларусі са сваім намеснікам у НАУ Арцёмам Бруханам.
“Наш прагноз цалкам спраўдзіўся. Дарэчы, упершыню гэтая інфармацыя з’явілася паўтара-два гады таму назад. Турчын разглядаўся на замену Галоўчанку, аднак на той момант Лукашэнка не прыняў гэтага рашэння“, — адзначыў Латушка ў каментары “Позірку“.
На ягоную думку, Турчын не тая фігура, якая можа стаць рэальнай альтэрнатывай Лукашэнку, “нягледзячы на кампліменты, якія выказаў яму дыктатар, што той мае прэзідэнцкія якасці“.
“Дарэчы, не трэба забываць, што Турчын знаходзіцца ў санкцыйным спісе Еўрапейскага саюза за падаўленне пратэстаў у 2020 годзе. Так што ён таксама нясе за гэта персанальную адказнасць як старшыня Мінскага аблвыканкама”, — заявіў Латушка.
З прызначэннем Галоўчанкі кіраўніком Нацбанка рэгулятар, перакананы кіраўнік НАУ, “абсалютна губляе сваю незалежнасць”. “Галоўчанка ў свой час адказваў за забеспячэнне эканамічных інтарэсаў сям’і Лукашэнкі ў арабскіх краінах. Цяпер ён будзе кантраляваць фінансавыя патокі ў інтарэсах сям’і”, — лічыць Латушка.
Гл. таксама экспрэс-аналіз палітычнага аналітыка “Позірку ” Аляксандра Класкоўскага:
Новый премьер. Станет ли Турчин преемником Лукашенко? (на рускай мове)
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаЗа сем месяцаў 2025 года ў абароненым грунце вырашчана на 0,7% менш гародніны, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТолькі ў адной з шасці свабодных эканамічных зон атрымалася нарасціць прыбытак у першым паўгоддзі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Тое, што Трамп першай тэмай падняў вызваленне палітвязняў, выклікае некаторы аптымізм (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаВячорка аб вызваленні палітвязняў: Верым, што будуць добрыя навіны, але гатовыя і да негатыўнага сцэнаруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка