На аэрадроме Ліпкі пяць тыдняў будзе ісці падрыхтоўка да параду на 9 траўня, Мінабароны папярэдзіла пра перакрыццё дарог

17 сакавіка, Позірк. На аэрадроме Ліпкі ва ўсходняй частцы Мінска з 18 сакавіка на працягу пяці тыдняў будуць праводзіцца трэніроўкі тэхнікі механізаванай калоны да парада на 9 траўня, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Ваеннае ведамства папярэдзіла, што ў сувязі з перамяшчэннем тэхнікі да месца трэніровак і назад у сталіцы “будзе ўводзіцца абмежаванне руху”.
З 4:50 прыкладна на гадзіну будзе абмежаваны рух па маршруце: вул. Заснавальнікаў — вул. Старынаўская — вул. Францыска Скарыны — знешняе кола МКАД — паварот да жылога комплексу “Зялёная гавань” — аўтадарога да аэрадрома Ліпкі.
З 19:50 прыкладна на працягу гадзіны будуць дзейнічаць абмежаванні па маршруце: аэрадром Ліпкі — знешняе кола МКАД — вул. Францыска Скарыны — вул. Старынаўская — вул. Заснавальнікаў.
З нагоды 80-годдзя перамогі ў Мінску плануецца правесці маштабны парад, паведаміў напрыканцы лютага памочнік міністра абароны па ідэалагічнай працы ва Узброеных сілах Леанід Касінскі. Паводле яго слоў, чакаецца ўдзел вайскоўцаў з шэрагу “дружалюбных краін”.
“Задума парада маштабная, — сказаў ён. — Плануецца ўдзел больш як 24 парадных разлікаў, а таксама паветраных суднаў. <…> Мы запрасілі парадныя разлікі з дружалюбных нам краін — Расійскай Федэрацыі, Кітая, а таксама сцяганосныя групы з дзяржаўнымі сцягамі рэспублік СНД. Часткова пацвярджэнне аб удзеле шэрагу краін ужо атрымана”.
15 сакавіка стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка 9 траўня будзе прысутнічаць на вайсковым парадзе ў Маскве. Ці мае ён намер сустрэць парад у беларускай сталіцы, а затым накіравацца ў РФ, ці ўсё ж ён праігнаруе ўрачыстасці на радзіме дзеля ўдзелу ў расійскіх, пакуль невядома.
Летась Лукашэнка накіраваўся ў Маскву 8 траўня, дзе ў той дзень адбыўся саміт Еўразійскага эканамічнага саюза. Удзень 9 траўня ён прысутнічаў на парадзе на Краснай плошчы, а ўвечары вярнуўся ў Мінск і выступіў на акцыі “Беларусь памятае”.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваЕС не мае выразнай стратэгіі развіцця стасункаў з Беларуссю — Шрайбман (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЮрыст "Вясны" прапанавала абраць прыярытэтны механізм прыцягнення рэжыму ў Беларусі да адказнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваПадтрымка беларусаў у Літве працуе добра, але ў рэжыме ручнога кіравання — прадстаўніца "народнай амбасады"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваДазвол на жыхарства ў Польшчы мае сама меней 146 тыс. грамадзян Беларусі — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

