Ціханоўская: Інаўгурацыя без выбараў — пустая фармальнасць

20 сакавіка, Позірк. “Інаўгурацыя без выбараў — пустая фармальнасць, яна не зробіць Лукашэнку легітымным”, — заявіла “Позірку” Святлана Ціханоўская, каментуючы паведамленні пра прызначэнне інаугурацыі Аляксандра Лукашэнкі на 25 сакавіка.
“Яго не прызнаюць ні беларусы, ні міжнародная супольнасць, — падкрэсліла дэмакратычны лідар. — Яго рэжым працягвае трымацца выключна на рэпрэсіях, страху і падтрымцы Крамля, прадаючы суверэнітэт нашай краіны у абмен на падтрымку сваёй незаконнай улады”.
Ціханоўская адзначыла, што 25 сакавіка беларусы па ўсім свеце выйдуць на акцыі з нагоды Дня Волі (107-я гадавіна абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі). “Гэта свята нашай незалежнасці і нашага супраціву дыктатуры. Мы скажам гучна, што Лукашэнка — не прэзыдэнт, ён злачынец, які захапіў уладу. Мы нагадаем свету пра нашых палітвязняў і нашу барацьбу. Беларусь абавязкова будзе вольнай”, — падкрэсліла дэмлідар.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


