З пачатку года ад агню загінула 200 чалавек

23 сакавіка, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 22 сакавіка да 6:00 23 сакавіка) ад агню ў Беларусі сканалі чатыры чалавекі, вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У Навагрудскім раёне (Гродзенская вобласць) агонь забраў два жыцці, у Мінску і Барысаўскім раёне (Мінская вобласць) — па адным.
З пачатку года ў Беларусі адбылося 1.835 пажараў (за аналагічны перыяд 2024-га — 1.302; +40,9%), загінула 200 чалавек (148; +35,1%).
Варта адзначыць, што ў зводнай табліцы, якую МНС абнаўляе штодня, часам адбываецца карэкцыя звестак па смяротнасці на пажарах у бок заніжэння. “Позірк” ужо некалькі разоў звяртаў на гэта ўвагу.
У Беларусі фіксуецца “сур’ёзная праблематычная сітуацыя” з гібеллю людзей на пажарах, заявіў на прэс-канферэнцыі 4 сакавіка ў Мінску памочнік міністра па надзвычайных сітуацыях, прэс-сакратар МНС Яўген Бараноўскі.
“Вельмі сур’ёзны рост, такі непрыемны рост [колькасці загінулых]”, — сказаў ён.
Асноўная прычына, з якой павялічваецца колькасць пажараў, — неасцярожнае абыходжанне з агнём, у першую чаргу звязанае з курэннем у стане алкагольнага ап’янення, адзначыў прадстаўнік МНС.
“Сёння мы рэалізуем дастаткова дакладны, адрасны, на падставе сур’ёзнага аналізу комплекс прафілактычных мер, — паведаміў Бараноўскі. — І мы бачым партрэт групы рызыкі. Мы ўсе цудоўна ведаем, што пажары ў асноўным адбываюцца ў начны час сутак, ахвярамі агню становяцца людзі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Гэта людзі сталага веку, якія жывуць самотна, пенсіянеры, інваліды”.
“Сёння на дзяржаўным узроўні, у рамках працы ўсіх зацікаўленых суб’ектаў прафілактыкі (не толькі МНС) <…> робіцца ўсё для таго, каб стабілізаваць гэтую абстаноўку, але разам з тым праблема існуе”, — заявіў ён.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗапчасткі для лесанарыхтоўчай тэхнікі трапілі пад санкцыі як тавары двайнога прызначэння — кіраўнік Мінлясгаса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБезадказная ўлада пабудавала бессэнсоўную АЭС і зладзіла палітычны Чарнобыль — дарадца Ціханоўскай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаНа беларускай акцыі ў Вільнюсе заходнія актывісты выступілі супраць ядзернай зброі і БелАЭСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу ў трох населеных пунктах Беларусі тэмпература апусцілася да рэкордных адзнак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ гадавіну Чарнобылю дэмсілы заклікаюць спыніць БелАЭС і вярнуць без’ядзерны статус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Для дыктатараў звычайная справа — спрабаваць вербаваць, шпіёніць, каб разбурыць сяброўства паміж народаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаВатыкан працуе над тым, каб узнімаць нязручныя для рэжыму пытанні, заяўляе ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаНельга дапусціць, каб рэжым Лукашэнкі будаваў другую АЭС, пераследуючы палітычныя мэты — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаСтаніслава Гліннік не будзе прэтэндаваць на пасаду спікера КРМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства