Польшча за два месяцы дэпартавала больш за 200 беларусаў, у тым ліку тых, хто неабгрунтавана меў гуманітарную візу — СМІ

24 сакавіка, Позірк. За два месяцы 2025 года Польшча дэпартавала больш за 200 грамадзян Беларусі, вынікае з інфармацыі выдання Rzeczpospolita, якое спасылаецца на даныя Памежнай аховы.
Адзначаецца, што агулам за гэты час у краіны паходжання адправілі больш за 1,3 тыс. замежнікаў (за той жа перыяд 2024-га — 700).
“Сярод замежнікаў, у дачыненні да якіх былі выкананыы рашэнні аб абавязковай рэпатрыяцыі, найбольшую колькасць складаюць грамадзяне Грузіі, Беларусі і Малдовы”, — заявіў прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення Памежнай аховы Польшчы Анджэй Юзвяк.
Паводле даных выдання, у прымусовым парадку краіну ўжо пакінула 80 украінцаў, 90 калумбійцаў, 150 малдаван, а таксама 260 грузінаў і 220 беларусаў.
Разам з тым далей у тэксце гаворыцца пра 240 дэпартаваных грамадзян Беларусі, колькасць якіх рэзка ўзрасла ў параўнанні з тымі 100, што былі высланыя за той жа перыяд 2024 года. Тлумачачы прычыны павелічэння колькасці дэпартаваных, выданне прыводзіць словы неназванага супрацоўніка памежнага ведамства: “Масавая выдача гуманітарных віз практычна без якога-небудзь кантролю і праверкі павярнулася супраць нас. Цяпер мы пазбаўляемся ад тых, каму яны не належылі”.
Медыя нагадала, што спрашчэнне візавага рэжыму ўвялі пасля сфальсіфікаваных выбараў у Беларусі ў 2020 годзе і рэпрэсій, якія разгарнуў у краіне рэжым Аляксандра Лукашэнкі. За чатыры гады візы атрымалі 53 тыс. беларусаў.
“Аднак мелі месца злоўжыванні, напрыклад, да нас праніклі два агенты Мінска пад выдуманымі імёнамі, якія шпіёнілі за беларускай апазіцыяй. Летась выдачу віз пастрожылі (іх атрымалі ўсяго паўтысячы чалавек)”, — падкрэслівае выданне.
5 сакавіка Rzeczpospolita са спасылкай на Міністэрства замежных спраў Польшчы паведаміла, што Варшава пастрожыла працэдуры выдачы гуманітарных віз беларусам. Паводле даных польскага знешнепалітычнага ведамства, у 2024 годзе выдадзена 518 гуманітарных віз, а з 2020 года — больш за 53.500.
Цяпер, адзначыў МЗС, “гуманітарная віза выдаецца на разавай аснове і ў якасці аднаразовай нацыянальнай візы, якая гарантуе бяспечны выезд з краіны паходжання”.
“Атрыманне візы з гуманітарных меркаванняў павінна быць звязанае з рэальнымі сітуацыямі, непасрэдна звязанымі з пагрозай жыццю або здароўю заяўніка і яго бліжэйшых сваякоў або крымінальнай адказнасцю за дзеянні, скіраваныя супраць беларускіх уладаў (у тым ліку ўдзел у акцыях пратэсту, апазіцыйная дзейнасць)”, — заявілі ў ведамстве.
Згодна з праверкай візавых працэдур, якую правяло летась новае кіраўніцтва МЗС, выяўленыя злоўжыванні пры выдачы віз грамадзянам Беларусі, у тым ліку гуманітарных. Як сцвярджаецца, гэтыя візы выкарыстоўвалі ў іншых мэтах, у асноўным для паездак па шэнгенскай зоне і перамяшчэння паміж Беларуссю і Польшчай.
Узмацненне жорсткасці правілаў выдачы гуманітарных віз звязана з імкненнем Польшчы да бяспечнай міграцыі — дарадца Ціханоўскай


- Грамадства, ПалітыкаТраціна літоўцаў лічыць спадчыну ВКЛ агульнай для ўсіх народаў, што ў ім жылі, чвэрць — толькі сваёй, паказала даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПераважная большасць літоўцаў лічыць Беларусь аўтарытарнай ці хутчэй аўтарытарнай дзяржавай — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУзровень пазітыўнага стаўлення да беларусаў сярод жыхароў Літвы прыкладна такі ж, як ва Украіне, але вышэйшы, чым у Польшчы, і ніжэйшы, чым у Латвіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаГендырэктар Беларускай цэментнай кампаніі: Санкцыі толькі з'ядналі наш працоўны калектыўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 1,5% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская пастаянным прадстаўнікам пры НАТО: Цяпер, калі Лукашэнка слабы і цалкам залежны, мы не павінны аслабляць ціск (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства

