У Беларусь і РФ “пад выглядам прыстойных грамадзян Украіны” сталі прыбываць агенты Захаду, сцвярджае ГУБАЗіК

28 сакавіка, Позірк. Пад выглядам “прыстойных грамадзян Украіны” ў Беларусь і Расію “сталі прыбываць людзі па заданнях спецслужбаў украінскага боку або краін ЕС”, з такім сцвярджэннем выступіў у інтэрв’ю газеце “СБ. Беларусь сёння” начальнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Андрэй Ананенка.
Паводле яго слоў, гэта стала адбывацца “пасля пачатку СВА” (“спецыяльнай ваеннай аперацыяй” улады расійскія і беларускія ўлады называюць поўнамаштабную вайну, якую Масква вядзе супраць Украіны з 24 лютага 2022 года).
Мэтай згаданых візіцёраў, як сцвярджае Ананенка, з’яўляецца “дэстабілізацыя грамадска-палітычнай абстаноўкі на пэўных этапах або правядзенне выведніцкіх мерапрыемстваў у дачыненні да вайсковых структур, органаў дзяржулады і кіравання”.
Начальнік ГУБАЗіК заявіў, што беларускі бок робіць “разнастайныя захады супрацьдзеяння”: “Працягваецца вельмі сур’ёзная сумесная праца з калегамі з КДБ па выяўленні асоб, якія могуць здзяйсняць дэстабілізацыйныя акцыі на тэрыторыі Беларусі, асабліва ў прыграніччы”.
Варта адзначыць, што Дзяржаўны пагранічны камітэт рэгулярна справаздачыцца пра колькасць грамадзян Украіны, што прыбылі ў Беларусь. Ад пачатку вайны, паводле даных ведамства на 21 сакавіка, у краіну накіравалася 347.976 украінскіх грамадзян: непасрэдна праз мяжу Украіны і Беларусі — 15.997, транзітам праз Польшчу — 258.054, Літву — 66.664, Латвію — 7.261. Якая колькасць украінцаў з’язджае з Беларусі, Дзяржпагранкамітэт не паведамляе.
Паводле сцвярджэння Ананенкі, з лютага 2022 года назіраюцца спробы замежных спецслужбаў выкарыстаць беларускіх грамадзян “у здзяйсненні тэрактаў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі”.
“Уводзяць наіўных у зман, вярбуюць, прапануюць здзейсніць падпал, падарваць што-небудзь і г.д. Усе дамарослыя тэрарысты выяўленыя. У прыватнасці, беларусы, якія выязджалі ў Расію, затрымліваліся на стадыі падрыхтоўкі да злачынстваў”, — заявіў Ананенка.
Кажучы пра патэнцыйнае аднаўленне міжнароднай супрацы, начальнік ГУБАЗіК заявіў, што ў Мінск з ЕС паступаюць “пэўныя сігналы, асабліва пасля абрання новага прэзідэнта ЗША”. “Так што мяч на еўрапейскім баку. А мы заўсёды гатовыя да канструктыўнага дыялогу і ўзаемадзеяння”, — сцвярджае ён.
“Летась па лініі міжнароднага паліцэйскага супрацоўніцтва ва ўзаемадзеянні з МУС Расіі і Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпола ў Рэспубліцы Беларусь губапаўцамі затрымана 11 асоб, якія знаходзіліся ў міжнародным вышуку”, — дадаў Ананенка.
З пачатку масавых пратэстаў, якімі грамадзяне адрэагавалі на фальсіфікацыю выбараў прэзідэнта ў 2020 годзе і празмерную жорсткасць сілавікоў у дачыненні да дэманстрантаў, ГУБАЗіК стаў адной з найбольш актыўных рэпрэсіўных структур рэжыму Лукашэнкі. Ад ахвяр пераследу праваабаронцы даведаліся пра факты прымянення катаванняў, праявы садызму і бесчалавечнага стаўлення з боку супрацоўнікаў гэтага ведамства.
На пачатку поўнамаштабнай агрэсіі РФ сярод іншага выкарыстоўвала тэрыторыю Беларусі — для ўводу наземных войскаў і запуску ракет па Украіне.
21 ліпеня 2022 года ў інтэрв’ю французскаму інфармацыйнаму агенцтву “Франс Прэс” Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што з Беларусі ва Украіну была ўведзена 20-тысячная групоўка расійскіх войскаў. Пасля паўночныя тэрыторыі былі вызваленыя.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым колькасць звольненых перавысіла нанятых толькі ў Гродзенскай вобласці, экс-кіраўнік якой цяпер віцэ-прэм'ер па сацсферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за першы квартал 2025 года знізіўся на 10,25% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка