Мінск 05:59

Хуткая, школьны аўтобус і чатыры аўтамабілі апынуліся пад снегам — спатрэбілася дапамога МНС

Ілюстрацыйнае фота: Jeff Dewitt / unsplash.com

8 красавіка, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 7 красавіка да 6:00 8 красавіка) на тэрыторыі Магілёўскай вобласці моцны вецер парывамі да 19 метраў на секунду паваліў 39 дрэў, вынікае са зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Работнікі МНС дапамаглі дастаць са снежных заносаў шэсць адзінак транспарту, у тым ліку школьны аўтобус і аўтамабіль хуткай дапамогі.

Паводле інфармацыі Беларускай чыгункі, з-за падзення дрэў на шляхі адбылася затрымка ў руху сямі цягнікоў (да 2 гадзін 6 хвілін).

У “Белэнерга” паведамілі, што на працягу сутак перыядычна парушалася электразабеспячэнне 208 населеных пунктаў: ​​у Магілёўскай вобласці — 106, Віцебскай — 54, Мінскай — 34, Гомельскай — 10, Брэсцкай і Гродзенскай — па 2.

Акрамя таго, без электразабеспячэння перыядычна заставаліся 13 сельскагаспадарчых будынкаў і 555 трансфарматарных падстанцый.

“На 23:00 7 красавіка дзякуючы зладжаным і дакладным дзеянням энергетыкаў усе населеныя пункты рэспублікі забяспечаны электраэнергіяй”, — паведаміла Мінэнерга.

Праз узмацненне ветру да 18 м/с жоўты ўзровень небяспекі абвешчаны на 8 красавіка.

Падзяліцца: