Белгідрамет: У сувязі з рэзкім пахаладаннем аграметэаралагічная сітуацыя прыкметна пагоршылася і не палепшыцца ў бліжэйшы час

8 красавіка, Позірк. “У сувязі з рэзкім пахаладаннем аграметэаралагічная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі прыкметна пагоршылася”, — паведаміў Белгідрамет 8 красавіка.
“Халоднае надвор’е прыпыніла развіццё азімых культур і адрастанне шматгадовых траў, умовы для правядзення палявых работ складваюцца неспрыяльна. Тэмпература глебы на глыбіні 10 см ніжэй за аптымальную для яравой сяўбы. Ва ўсходняй палове Беларусі на палях утварылася снежнае покрыва. Пад уплывам адмоўных тэмператур паветра верхні пласт глебы падмярзае”, — адзначаюць сіноптыкі.
Паводле іх інфармацыі, у бліжэйшы час аграметэаралагічныя ўмовы не палепшацца. “У заходняй частцы рэспублікі, дзе снежнае покрыва адсутнічае, нізкія начныя тэмпературы паветра месцамі могуць прадстаўляць небяспеку для сельскагаспадарчых культур. У паўднёвых раёнах пацерпяць раннія костачкавыя культуры, у якіх пачалося красаванне“, — прагназуе Белгідрамет.
Пасля анамальна цёплых сакавіка і першых дзён красавіка ў краіне ўсталявалася зімовае надвор’е з начнымі маразамі да -10 градусаў і снегападамі. Вышыня снежнага покрыва месцамі перавышае 20 см. У ноч на 11 красавіка па ўсходзе чакаецца да 12 градусаў ніжэй за нуль.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка