У сакавіку продажы новых легкавых аўтамабіляў знізіліся на 7% — БАА

8 красавіка, Позірк. Па выніках студзеня — сакавіка 2025 года было прададзена больш за 13 тыс. новых легкавых аўтамабіляў, паведамляе сайт Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА) са спасылкай на члена праўлення арганізацыі Сяргея Самойлу.
Не прывёўшы абсалютных лічбаў, ён адзначыў, што ў параўнанні з сітуацыяй за той жа перыяд 2024 года “рост аўтамабільнага рынку склаў 1,7 раза”.
Лідарамі продажаў у першым квартале сталі брэнды Belgee / Geely (доля на рынку — 42%) і LADA (33%).
“Аднак сакавік унёс невялікую карэкцыю — продажы праз дылераў знізіліся на 6,9% у параўнанні з лютым, — адзначыў прадстаўнік БАА. — Больш за ўсё запаволіўся попыт на “зялёныя аўтамабілі” — іх доля апусцілася ніжэй за 12% у сукупных сакавіцкіх продажах легкавых аўтамабіляў”.
На думку эксперта, гэта звязана са зменамі ва ўмовах фінансавання, якія “часова паўплывалі” на пакупальніцкую актыўнасць.
Агульных даных па продажах у 2025 годзе, як і ў цэлым за 2024-ы, у адкрытым доступе няма. Разам з тым, 15 красавіка ў Нацыянальным прэс-цэнтры адбудзецца традыцыйная гадавая прэс-канферэнцыя БАА, на якой плануецца падвесці вынікі мінулага года.
У 2023 годзе члены БАА прадалі ў краіне 21.761 легкавы аўтамабіль і 3.647 лёгкіх камерцыйных аўто. Было рэалізавана 78 мадэляў — на 64 менш (-45,1%), чым у 2022-м (142). Колькасць прадстаўленых марак таксама скарацілася — да 20 (у 2022-м іх налічвалася 28; -28,6%).
Па выніках 2022 года, паводле даных асацыяцыі, дылеры прадалі 14.843 легкавыя аўтамабілі. Лідзіравалі Geely (4.355), Lada (3.782) і Kia (1.462).
У 2021 годзе ў Беларусі было прададзена 46.837 легкавых аўтамабіляў, у 2020-м — 53.537, 2019-м — 64.504.
У 2024 годзе колькасць легкавых аўтамабіляў у жыхароў Беларусі вырасла на 2,1% (з 3.023.002 да 3.085.116), а легкавых электрамабіляў — у 3,2 раза (з 6.413 да 20.745), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У Брэсцкай вобласці колькасць легкавых аўтамабіляў у 2024 годзе вырасла на 2,8% (з 462.025 да 474.920), электрамабіляў — у 3,6 раза (з 503 да 1.791); Віцебскай — на 2% (з 337.625 да 344.410) і ў 3,5 раза (з 303 да 1.062) адпаведна; Гомельскай — на 2,3% (з 393.058 да 402.223) і ў 3,4 раза (з 408 да 1.404); Гродзенскай — на 1,8% (з 385.742 да 392.780) і ў 2,8 раза (з 488 да 1.373); Мінскай — на 2,6% (з 509.185 да 522.407) і ў 3,1 раза (з 1.488 да 4.558); Магілёўскай — на 2,3% (з 315.504 да 322.776) і ў 3,7 раза (з 260 да 973); Мінску — на 0,9% (з 619.863 да 625.600) і ў 3,2 раза (з 2.963 да 9.584).
Паводле даных Белстата, забяспечанасць насельніцтва легкавымі аўтамабілямі на 1.000 чалавек насельніцтва вырасла на 2,7% (з 330 па выніках 2023-га да 339 па выніках 2024-га).
У Брэсцкай вобласці — на 3,4%, Віцебскай — на 2,9% (з 312 да 321), Гомельскай — на 3,1% (з 294 да 303), Гродзенскай — на 2,6% (з 389 да 399), Мінскай — на 2,9% (з 349 да 359), Магілёўскай — на 3,1% (з 322 да 332), Мінску — на 0,6% (з 311 да 313).
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка