Супольнасць, звязаная з інтэрнэт-рэсурсамі ксяндза Барка, прызнаная “экстрэмісцкім фарміраваннем”

17 красавіка, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 16 красавіка прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” групу грамадзян “з ліку стваральнікаў, удзельнікаў і адміністратараў інтэрнэт-рэсурсаў пад адзінай назвай “Ксёндз Барок”, вынікае з абноўленага спісу на сайце МУС.
Рэсурсамі гэтага “фарміравання” названыя ютуб-канал “Ксёндз Барок”, старонка “Вячаслаў Барок” у “Фэйсбуку”, тэлеграм-канал “Ксёндз Барок”, адрас электроннай пошты [email protected], а таксама “лагатып у выглядзе фатаграфічнай выявы” Барка “на фоне акцыі пратэсту 2020”.
Вячаслаў Барок — былы пробашч парафіі святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах (Віцебская вобласць), блогер. У 2021 годзе пакінуў Беларусь праз пераслед. У снежні 2020 года быў арыштаваны на 10 сутак паводле абвінавачання ў “дэманстрацыі нацысцкай сімволікі”. Такой суд палічыў апублікаваную ім антыфашысцкую карыкатуру.
У лютым 2024 года стала вядома, што Барок абвешчаны ў вышук у Расіі.
Прылічаная да “экстрэмісцкай” дзейнасць пераследуецца ўладамі ў крымінальным парадку. Гэта адзін з актыўных інструментаў палітычных рэпрэсій.

- Палітыка
- ПалітыкаДэпутат Еўрапарламента: Месца Лукашэнкі — перад Міжнародным трыбуналам у Гаазе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПрадукты, алкаголь, цыгарэты падаражэлі за дзевяць месяцаў амаль на 7%, год таму фіксаваўся рост на 3,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў Еўрапарламенце заклікала не падманвацца “гуманнасцю” Лукашэнкі і працягваць ціск на рэжым (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць аварый з веласіпедамі зменшылася ўдвая пасля новаўвядзенняў у ПДР — кіраўнік ДАІ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка