У прычыненні смерці па неасцярожнасці паўтарамесячнай дзяўчынцы ў Асіповічах падазраюцца яе бацькі
22 красавіка, Позірк. Асіповіцкі раённы аддзел Следчага камітэта (СК) 22 красавіка распачаў крымінальную справу ў дачыненні да бацькоў немаўляці, якое загінула двума днямі раней у райцэнтры, паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення СК па Магілёўскай вобласці Таццяна Старасотнікава.
Паводле інфармацыі СК, увечары 20 красавіка брыгада хуткай дапамогі, якая прыбыла ў прыватны дом, канстатавала смерць немаўляці, на месца выбыла следча-аператыўная група.
“Папярэдне ўстаноўлена, што ў маладой сям’і ў лютым нарадзілася доўгачаканая дзяўчынка. Нягледзячы на з’яўленне дзіцяці, бацькі не адмовіліся ад вечарынак з сябрамі і спажывання алкаголю. Раніцай 20 красавіка сям’ю наведваў сваяк з малалетняй дачкой. Святочнае застолле на свежым паветры суправаджалася ўжываннем спіртнога”, — паведамляе СК.
“Паводле папярэдняй інфармацыі, сужэнцы зайшлі ў дом, дзе знаходзілася немаўля, каб яе супакоіць. Калі нецвярозыя бацькі займаліся дзіцём, адбылася трагедыя: дзяўчынка ўпала і атрымала смяротныя траўмы. Лекараў яны выклікалі не адразу. А потым і ўвогуле прыдумалі версію, што смерць дзяўчынкі наступіла без іх удзелу”, — адзначыў СК.
Згодна з судова-медыцынскай экспертызай, смерць дзіцяці наступіла “ў выніку прычынення ёй чэрапна-мазгавой траўмы”.
Крымінальная справа распачатая паводле ч. 1 арт. 144 КК (прычыненне смерці праз неасцярожнасць).
Даведка “Позірку”. Прычыненне смерці праз неасцярожнасць караецца папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗа 50 месяцаў вайны Расіі супраць Украіны спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 33,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа думку ідэолагаў, "кожны беларус" лічыць "Славянскі базар" найбольш вядомым культурным мерапрыемствам, якое ведаюць ва ўсім свецеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём пабудаванага жылля з дзяржпадтрымкай зменшыўся ў 2,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



