З-за правядзення генеральных рэпетыцый парада 2 і 6 траўня ў Мінску абмяжуюць рух транспарту
25 красавіка, Позірк. Аб абмежаванні руху транспарту ў Мінску 2 і 6 траўня паведаміў начальнік ваеннай аўтамабільнай інспекцыі Мінскай ваеннай камендатуры Арцём Чыкіда.
Гэтымі днямі будуць праводзіцца генеральныя рэпетыцыі ваеннага парада да 9 траўня, зазначаецца ў тэлеграм-канале Міністэрства абароны.
Паводле Чыкіды, якога цытуе прэс-служба Мінабароны, на шэрагу вуліц і праспектаў будзе ўводзіцца “поўнае абмежаванне руху ўсіх відаў транспарту”.
Тэхніка механізаванай калоны будзе выбудоўвацца на вул. Старынаўская (рух будзе абмежаваны з 16:50 на вул. Заснавальнікаў і Старынаўскай да убыцця тэхнікі механізаванай калоны).
З 17.50 пачнецца паэтапнае поўнае абмежаванне руху па маршруце калоны: вул. Старынаўская – прасп. Незалежнасці — прасп. Машэрава (чаканы час перакрыцця — каля 1,5 гадзіны).
Рух па прасп. Машэрава ад вул. Куйбышава да прасп. Пераможцаў будзе абмежавана з моманту прыбыцця тэхнікі калоны да заканчэння рэпетыцыі.
З 21.50 плануецца ўводзіць паэтапнае поўнае абмежаванне рух транспарту па маршруце руху механізаванай калоны: прасп. Машэрава — вул. Ціміразева — вул. Сапёраў — прасп. Пераможцаў — вул. Арлоўская — вул. Сурганава — прасп. Незалежнасці.
Для паўторнага праходжання механізаваная калона з вул. Сурганава паверне направа на прасп. Незалежнасці і надалей будзе рухацца па тым жа маршруце.
Маршрут “выбыцця калоны ў месца дыслакацыі”: прасп. Машэрава — вул. Ціміразева — вул. Сапёраў — прасп. Пераможцаў — вул. Арлоўская — вул. Сурганава — прасп. Незалежнасці — вул. Старынаўская — вул. Заснавальнікаў.
“Вылучэнне тэхнікі, якая перавозіць асабовы склад пешых парадных разлікаў на рэпетыцыі, будзе ажыццяўляцца пасля выхаду тэхнікі механізаванай калоны. Пачатак руху тэхнікі, якая перавозіць пешыя парадныя разлікі, арыентыровачна ў 18:40”, — адзначыў прадстаўнік ВАІ.
Маршрут яе руху: вул. Рагачоўская — прасп. Незалежнасці — МКАД (знешняе кольца) — прасп. Пераможцаў — вул. Сапёраў — вул. Ціміразева — прасп. Машэрава.
Далей калона будзе заходзіць на месцы стаянкі, арганізаваныя на вул. Ігнаценкі, Тарханава, Гвардзейская і Грыбаедава.
Вяртанне тэхнікі пешых парадных разлікаў — пасля заканчэння рэпетыцыі па маршруце: вул. Ігнаценка — прасп. Пераможцаў — МКАД (ўнутранае кольца) — прасп. Незалежнасці — вул. Рагачоўская.
Чыкіда папярэдзіў, што рух будзе адкрывацца па меры праходжання хваста вышэйназваных калон.
Раней Мінабароны паведамляла, што на аэрадроме Ліпкі ва ўсходняй частцы Мінска з 18 сакавіка праводзяцца трэніроўкі тэхнікі механізаванай калоны.
З нагоды 80-годдзя перамогі ў Мінску плануецца правесці маштабны парад, паведаміў у канцы лютага памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных сілах Леанід Касінскі. Паводле яго слоў, чакаецца ўдзел ваенных з шэрагу “дружалюбных краін”.
“Задума парада маштабная, — сказаў ён. — Плануецца ўдзел больш як 24 парадных разлікаў, а таксама паветраных суднаў. <…> Мы запрасілі парадныя разлікі з дружалюбных нам краін — Расійскай Федэрацыі, Кітая, а таксама знаменныя групы з дзяржаўнымі флагамі рэспублік СНД. Часткова пацвярджэнне аб удзеле шэрага краін ужо атрымана”.
15 сакавіка стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка 9 траўня будзе прысутнічаць на вайсковым парадзе ў Маскве. Мае намер ён прыняць парад у беларускай сталіцы, а затым адправіцца ў РФ, ці ж ён праігнаруе ўрачыстасці на радзіме дзеля ўдзелу ў расійскіх, пакуль невядома.
У мінулым годзе Лукашэнка адправіўся ў Маскву 8 траўня, дзе ў той дзень адбыўся саміт Еўразійскага эканамічнага саюза. Днём 9 траўня ён прысутнічаў на парадзе на Краснай плошчы, а вечарам вярнуўся ў Мінск і выступіў на акцыі “Беларусь памятае”.
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаМінпрацы: Найбольш траўманебяспечныя галіны — прамысловасць, сельская гаспадарка і будаўніцтва (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ сакавіку Беларусь заняла другое месца ў ЕАЭС па росце цэн на харчовыя і нехарчовыя таварыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваКаля 800 тыс. га сельгасзямель заражаныя цэзіем-137 на ўзроўні 1 кюры на кв. км — ДзяржатамнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства