Латушка паведаміў пра размову на тэму незалежнасці Беларусі з часовым павераным у яе справах у Польшчы

4 траўня, Позірк. Думаць аб нацыянальных інтарэсах заклікаў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка дыпламатаў, якія прадстаўляюць за мяжой афіцыйны Мінск, ў відэазвароце, размешчаным 4 траўня на ягоным ютуб-канале.
Відэа запісана на фоне прэзідэнцкага палаца ў Варшаве напярэдадні — палітык прыняў удзел ва ўрачыстасцях на Дзень Канстытуцыі 3 мая. Ён таксама коратка паразмаўляў з прэзідэнтам Анджэем Дудай.
Латушка звярнуў увагу, што прадстаўнікоў Мінска, як і ў мінулыя гады, на мерапрыемствы не запрасілі.
“Гэта для разумення вашага, каму вы служыце, што вы робіце. Вы служыце злачыннаму рэжыму, які знішчае не толькі свабоду, не толькі беларусаў. Ён знішчае нашу дзяржаву, нашу незалежнасць”, — звярнуўся ён да беларускіх дыпламатаў.
“Калісьці ў мяне была тэлефонная размова, нядаўна, з часовым павераным у справах Беларусі ў Польшчы. І ён мне на мой аргумент сказаў: “Ну я ж раблю ўсё, каб захаваць незалежнасць нашай краіны”. Ды не, вы робіце ўсё, каб Беларусь страціла гэту незалежнасць”, — дадаў кіраўнік НАУ.
У краіне дзейнічае “найбольшая колькасць цэнтраў Россупрацоўніцтва, адкрываюцца консульскія ўстановы Расіі, плануюцца вучэнні “Захад”, падпісваюцца дагаворы, якія даюць права без абмежаванняў размяшчаць расійскую армію на тэрыторыі Беларусі”, пералічыў былы амбасадар.
“Калі праводзіцца расійская, рускамірская ідэалогія ў нашай краіне. Калі фактычна наша краіна крок за крокам інкарпаруецца, уцягваецца ў склад Расійскай Федэрацыі — няўжо вы гэтага не разумееце?” — сказаў Латушка.
Іншыя падрабязнасці размовы ён не прывёў.
Палітык нагадаў пра сувязь падзеяў 1791 года пры прыняцці Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, якая стала першай у Еўропе, з гісторыяй Беларусі.
“Мы належым да агульнаеўрапейскай гістарычнай прасторы, юрыдычнай прасторы, прасторы свабоды”, — адзначыў ён у сувязі з гэтым.
Аляксандр Лукашэнка, лічыць кіраўнік НАУ, ніколі не хацеў мець добрых адносін з Польшчай: “Ён дэманструе гэта сёння, накіроўваючы тысячы, дзясяткі тысяч мігрантаў, трымаючы ў турме Анджэя Пачобута”.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Польшчай былі ўстаноўлены 2 сакавіка 1992 года.
Паводле апошняй публічнай інфармацыі, пасаду часовага паверанага ў справах Беларусі ў Польшчы займаў Аляксей Панкраценка. Актуальныя даныя на сайце дыпмісіі адсутнічаюць.
- ПалітыкаКсёндз Барок: Сучасная Беларусь перажывае тое, што можна назваць двума страшнымі словамі — чалавекамор і беларусаморМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЯловыя лясы ў Беларусі ўсыхаюць з-за змены клімату, яны замяшчаюцца цвёрдалісцевымі пародамі — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ жніўні Літва надала статус уцекача пяці грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года вецер цалкам знішчыў больш за 6 тыс. га лесу, плошча лясных пажараў перавысіла 540 га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

