Страхавыя арганізацыі Беларусі ў першым квартале сабралі на 12,1% больш унёскаў, чым годам раней

5 траўня, Позірк. У студзені — сакавіку 2025 года страхавым арганізацыям, што працуюць у Беларусі, паступіла агулам 710,46 млн рублёў у выглядзе ўнёскаў па прамым страхаванні і састрахаванні — на 12,1% больш, чым за тыя ж месяцы 2024-га (633,6 млн), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Міністэрства фінансаў.
Па добраахвотных відах страхавання сабрана 514,44 млн рублёў (458,3 млн; +12,2%), абавязковым відах — 196,02 млн (175,3 млн; +11,8%).
Выплаты страхавой кампенсацыі і страхавога забеспячэння склалі 372,7 млн рублёў (345,1 млн; +8%).
Удзельная вага добраахвотных відаў страхавання ў агульнай суме страхавых унёскаў склала 72,4% (у першым квартале 2024-га года — 72,3%).
Намінальны налічаны сярэдні заробак прадстаўнікоў сферы фінансаў і страхавання ў сакавіку склаў 4.052,8 рублёў, што ў 1,6 раза больш за сярэдні па Беларусі (2.601,8).
Запазычанасць па рублёвых і валютных крэдытах, выдадзеных банкамі фінансавым і страхавым арганізацыям, на 1 красавіка 2024 года склала 4 млрд 909,5 млн (+29,5% у гадавым вымярэнні), пратэрмінаваная — 10,6 млн (год таму не было).
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваУ кожным восьмым транспартным сродку, які прайшоў тэхагляд, выяўленыя няспраўнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў на пачатку верасня ў 1,8 раза вышэйшая, чым на пачатку жніўняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСтрахавыя арганізацыі Беларусі за сем месяцаў 2026 года сабралі на 10,2% больш унёскаў, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы спадзяемся, што наступная група палітвязняў будзе вызваленая ў бліжэйшыя тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНайвялікшы ўзровень малазабяспечанасці — у Гомельскай і Магілёўскай абласцяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



