У Беларусі скасаваныя ўсе забароны на наведванне лясоў, абмежаванні засталіся ў пяці раёнах

6 траўня, Позірк. На раніцу 6 траўня ў Беларусі не засталося ніводнага раёна, дзе б праз пажарную небяспеку дзейнічала забарона на наведванне лясоў, сведчыць інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Абмежаванні ўсё яшчэ дзейнічаюць у 5 з 118 раёнаў Брэсцкай (Іванаўскі, Пінскі, Столінскі) і Гродзенскай (Мастоўскі, Шчучынскі) абласцей. Па ўсёй астатняй тэрыторыі краіны лясы можна наведваць свабодна.
Напярэдадні забарона дзейнічала ў 42 раёнах (у Гомельскай вобласці — у 20 з 21, Гродзенскай — у 10 з 17, Віцебскай — у 5 з 21, Мінскай — у 7 з 22); абмежаванні — у 53, свабоднае наведванне — у 23.
Паводле інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 5 траўня да 6:00 6 траўня) у Беларусі ліквідавалі адзін лясны пажар на плошчы 4 гектары і тры пажары травы і кустоў (агульная плошча — 0,07 га).
У перыяд дзеяння забароны ўезд і ўваход на тэрыторыю лесу забаронены. Абмежаванне ж азначае, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы. Пры гэтым даступныя шпацыры і збор ягад ды грыбоў.
За парушэнне пажарнай бяспекі прадугледжана адказнасць паводле арт. 15.29. КаАП (штраф для фізічных асоб — да 25 базавых велічынь, або 1.050 рублёў).
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка


