Курс долара вырас на таргах БВФБ 20 траўня

20 траўня, Позірк. Амерыканская валюта падаражэла на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 20 траўня 2025 года.
Курс долара вырас да 3,0123 рубля (+0,03%; +0,001).
Расійскі рубель патаннеў да 3,7146 за 100 (-0,05%; -0,0017), кітайскі юань — да 4,1482 за 10 (-0,11%; -0,0045).
Таргі еўра не праводзіліся. 19 траўня ён патаннеў да 3,3727 (-0,8%; -0,0273),
На мінулым працоўным тыдні (12–16 траўня) курс долара знізіўся на 0,34% (з 3,0238 да 3,0134 рубля), юаня — на 0,51% (з 4,1735 да 4,1521 за 10); еўра падаражэў на 0,29% (з 3,39 да 3,4), расійскі рубель — на 1,38% (з 3,6652 да 3,7156 за 100).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі за першую траціну гэтага года знізіўся на 12,16% (з 3,4735 да 3,0512 рубля). Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 30 красавіка 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25% адпаведна).
У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.
У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца паводле росту афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца паводле яго падаражэння (+22,59%).

- Палітыка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка выраслі ад пачатку года на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 12 дзён чэрвеня краіны ЕС спынілі больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь сакавікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваЗа чатыры гады будаўніцтва школ і дзіцячых садоў у Беларусі зменшылася ў 2,3 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ траўні сярод несезонных тавараў найбольш даражэлі какава-парашок і цэмент (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства