Міністр абароны Хрэнін распавядзе чыноўнікам з абласцей і Мінска пра абстаноўку вакол Беларусі

30 траўня, Позірк. Штогадовыя зборы “Ваенная бяспека і абарона Рэспублікі Беларусь” пад кіраўніцтвам міністра абароны Віктара Хрэніна пройдзе ў Брэсце, паведаміла 30 траўня прэс-служба ваеннага ведамства.
Адзначаецца, што ў зборах возьмуць удзел прадстаўнікі выканаўчых камітэтаў — абласцей і Мінска. Гэтае мерапрыемства, як заяўлена, праводзіцца для таго, каб “падвысіць узровень падрыхтоўкі <…> службовых асоб у пытаннях сумесных дзеянняў войскаў (сіл) у сучасных ваенных канфліктах і ўдасканаленні навыкаў у абыходжанні са зброяй”.
На зборах да чыноўнікаў плануецца давесці “асноўныя тэндэнцыі ваенна-палітычнай абстаноўкі”, якая цяпер складваецца вакол Беларусі, “вынікі будаўніцтва сістэмы тэрытарыяльнай абароны” і “асноўныя кірункі яе развіцця”.
Удзельнікаў сустрэчы таксама азнаёмяць з “варыянтам дзеянняў падраздзяленняў тэрытарыяльных войскаў у ходзе аховы і абароны важнага аб’екта з выкарыстаннем сродкаў РЭБ, інжынерна-тэхнічных канструкцый”.
Чыноўнікам таксама прадэманструюць “спосабы абароны ўзбраення, тэхнікі і асабовага складу тэрытарыяльных войскаў ад уздзеяння беспілотных лятучых апаратаў” і “парадак сумесных дзеянняў падраздзяленняў Узброеных сіл і тэрытарыяльных войскаў у ходзе вядзення абарончага бою”.
На аналагічнай сустрэчы з чыноўнікамі ў траўні 2023 года ў Гомелі Хрэнін заявіў, што тэрытарыяльная абарона “з сістэмы, якая забяспечвае, трансфармуецца ў паўнавартасную баявую”.
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў перыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.


- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

