Ад пачатку года BySol эвакуяваў з Беларусі больш за 75 чалавек — Стрыжак

3 чэрвеня, Позірк. Ад пачатку года фонд салідарнасці BySol эвакуяваў з Беларусі больш за 75 чалавек, паведаміў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” кіраўнік арганізацыі Андрэй Стрыжак.
Дакладную колькасць эвакуяваных ён не назваў.
31 сакавіка ў эфіры ютуб-канала “Обычное утро” Стрыжак адзначаў, што на той дзень гэты паказчык складаў 29 чалавек. Такім чынам, у другім квартале колькасць эвакуяваных істотна павялічылася і склала больш за 46 чалавек.
30 траўня Стрыжак паведаміў, што з пачатку 2025 года BySol выплаціў рэпрэсаваным 500 тыс. еўра і падзякаваў усім, хто меў дачыненне да збораў грошай.
На IV Канферэнцыі беларусаў свету 24 траўня ў Варшаве Стрыжак паведаміў, што ў сувязі з прыпыненнем фінансавання НДА за мяжой з боку новай прэзідэнцкай адміністрацыі ЗША беларускі грамадскі сектар знаходзіцца ў “найгоршай сітуацыі за апошнія 25 гадоў”.
BySol сутыкаецца з такімі ж выклікамі, як і іншыя арганізацыі грамадзянскай супольнасці, дадаў актывіст, і “ў такім маштабе, як ён цяпер працуе, хутчэй за ўсё, працаваць не будзе”.
Арганізацыя, паводле яго слоў, вымушаная “скарачацца, карэктаваць выдаткі”: “Гэта азначае, што даўжэй будуць разглядацца заяўкі, <…> менш будзе магчымасцяў дапамагаць людзям, <…> можа быць, не ўсе эвакуацыі [з Беларусі] будуць здзейсненыя”.
Апошнія шырока вядомыя выпадкі вывазу з краіны былых палітвязняў — эвакуацыя валанцёра праваабарончага цэнтра “Вясна” Андрэя Чапюка, журналісткі Ксеніі Луцкінай і грамадскай актывісткі Паліны Шарэнда-Панасюк.
3 снежня 2021 года Міністэрства ўнутраных спраў прызнала фонд BySol “экстрэмісцкім фарміраваннем”.

- ЭканомікаУ студзені — сакавіку складскія запасы выраслі на 9,6% у гадавым вымярэнні, да першага квартала 2021-га — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаРознічны тавараабарот у першым квартале павялічыўся на 6%, годам раней рост складаў 10,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаПрамвытворчасць за тры месяцы скарацілася на 3,4%, год таму быў рост на 2,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМаладыя спецыялісты ў чарнобыльскіх раёнах знаходзяцца ў больш выйгрышным становішчы, чым у буйных гарадах і сталіцы, лічаць ідэолагі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа палову красавіка краіны ЕС спынілі звыш 1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі — больш, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


