Урад Літвы ўзгадніў папраўкі, якія дазваляюць уводзіць нацыянальныя санкцыі супраць Беларусі
4 чэрвеня, Позірк. Урад Літвы ўзгадніў 4 чэрвеня папраўкі ў заканадаўства, якія дазваляюць уводзіць эканамічныя абмежаванні супраць Беларусі і Расіі ў выпадку спынення дзеяння еўрапейскіх санкцый, паведамляе партал Delfi.
Цяпер змены разгледзіць Сейм Літвы. Чакаецца, што папраўкі ўступяць у сілу 1 жніўня гэтага года.
6 траўня паведамлялася, што ініцыятарам законапраекта з’яўляецца Міністэрства замежных спраў Літвы. Падкрэслівалася, што магчымасць прымаць самастойныя рашэнні аб санкцыях важная для Вільнюса, у выпадку калі іх падаўжэнне ўлетку 2025 года заблакуе Венгрыя.
Як заяўляла дарадца прэзідэнта Літвы па замежнай палітыцы Аста Скайсгірытэ, да “рэгіянальных санкцый” супраць Расіі пры гэтым могуць далучыцца краіны Балтыі, Польшча, а таксама, магчыма, Фінляндыя і іншыя краіны Паўночнай Еўропы.
“У ідэале мэтай павінна быць падаўжэнне санкцый ЕС супраць Масквы — крок, які быў паспяховым у мінулым, нягледзячы на агаворкі Венгрыі”, — сказала Скайсгірытэ.
Паводле слоў міністра замежных спраў Літвы Кястуціса Будрыса, “было б нядрэнна дасягнуць хоць бы рэгіянальнага пагаднення паміж краінамі, якія мяжуюць з Расіяй і Беларуссю, каб заблакаваць увоз тавараў у ЕС па сушы”.
Апошні раз Еўрасаюз уводзіў санкцыі супраць Беларусі 27 сакавіка — тады пад іх трапілі 25 фізічных і 7 юрыдычных асоб.
17 красавіка Сейм Літвы падоўжыў яшчэ на год — да 2 траўня 2026 года — дзеянне закона пра нацыянальныя санкцыі ў дачыненні да грамадзян Беларусі і Расіі, адхіліўшы пры гэтым прапанову кансерватараў зраўняць абмежавальныя меры для беларусаў з тымі, што ўведзеныя для расіян.
Венгрыя застаецца адзінай краінай Еўрасаюза, якая падтрымлівае рэгулярныя публічныя кантакты з Мінскам. Як член ЕС яна далучылася да санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, аднак прадстаўнікі венгерскіх уладаў неаднаразова заяўлялі, што не падтрымліваюць іх.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



