Эстонія выйшла з канвенцыі аб забароне супрацьпяхотных мін
13 чэрвеня, Позірк. Закон аб выхадзе Эстоніі з Атаўскай канвенцыі аб забароне супрацьпяхотных мін падпісаў 13 чэрвеня прэзідэнт краіны Алар Карыс, паведамляе яго прэс-служба.
Адзначаецца, што рашэнне Эстоніі пра выхад з канвенцыі прадыктавана “пагаршэннем сітуацыі ў сферы бяспекі”. Дэнансацыя гэтага дакумента дасць Таліну “больш гнуткасці і свабоды ў выбары ўзбраення і рашэнняў, якія пры неабходнасці можна выкарыстоўваць”.
Парламент Эстоніі ўхваліў адпаведны законапраект 4 чэрвеня.
Раней паведамлялася, што прэзідэнт Латвіі Эдгарс Рынкевічс 24 красавіка падпісаў аналагічны закон.
У дадатку да закона адзначаецца, што за 20 гадоў пасля далучэння Латвіі да канвенцыі “істотна змянілася рэгіянальная сітуацыя ў сферы бяспекі, а Расія, распачаўшы вайну супраць Украіны, выразна паказала, што не паважае тэрытарыяльныя межы суверэнных дзяржаў і міжнароднае права, уключаючы прынцыпы, выкладзеныя ў Статуце ААН”.
Кіраўнікі абаронных ведамстваў Польшчы і краін Балтыі 18 сакавіка выступілі з агульнай заявай, у якой рэкамендавалі сваім дзяржавам выйсці з Атаўскай дамовы.
“Ваенныя пагрозы для краін — членаў НАТО, якія мяжуюць з Расіяй і Беларуссю, значна ўзраслі. Ва ўмовах гэтай нестабільнай абстаноўкі, адзначанай агрэсіяй Расіі і яе працяглай пагрозай еўраатлантычнай супольнасці, надзвычай важна ацаніць усе меры для ўмацавання нашых магчымасцей стрымлівання і абароны”, — адзначылі міністры.
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, каментуючы 22 сакавіка патэнцыйны выхад Польшчы і краін Балтыі з Атаўскай канвенцыі, выказаў меркаванне, што Мінску “трэба быць напагатове, але <…> не трэба ісці ў тыя ж мілітарызаваныя падыходы”.
“Мы ў гэтай гонцы ўзбраенняў не дадзім рады, але некаторыя формы супрацоўніцтва з нашымі найбліжэйшымі партнёрамі, саюзнікамі — з Расіяй — у сферы ядзернага стрымлівання, стрымлівання балістычнай зброяй мы робім. Гэта значна танней і больш эфектыўна”, — заявіў кіраўнік МЗС.
Беларусь далучылася да Атаўскага дагавора 3 верасня 2003 года (рашэнне набыло моц 1 сакавіка 2004 года).
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 30 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць распачаць крымінальную справу за адмовы ў прытулку беларусам у Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка