Дэмакратычную будучыню Беларусі абмяркуюць 18 чэрвеня на сесіі Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта

14 чэрвеня, Позірк. Дэбаты пра дэмакратычную будучыню Беларусі пройдуць 18 чэрвеня ў Бруселі ў рамках пленарнай сесіі Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта (EESC), вынікае з парадку дня EESC.
Адзначаецца, што разам з дэбатамі адбудзецца падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні паміж EESC і беларускімі дэмакратычнымі сіламі на чале са Святланай Ціханоўскай.
Пра абмеркаванне падпісання згаданага мемарандума сёлета ў лютым “Позірку” паведаміў галоўны дарадца дэмлідара Франак Вячорка па выніках сустрэчы Ціханоўскай з прэзідэнтам EESC Оліверам Ропке. Тады ж кіраўнік камітэта запрасіў беларускага палітыка выступіць на пленарнай сесіі EESC “з прамовай пра выклікі, з якімі сутыкаюцца беларусы як унутры краіны, так і ў выгнанні”.
На той сустрэчы бакі таксама дамовіліся правесці пад эгідай EESC серыю мерапрыемстваў, прысвечаных “падтрымцы незалежных медыя, прафсаюзаў, уразлівых груп і развіццю сумленнага бізнесу ў выгнанні”.
Еўрапейскі эканамічны і сацыяльны камітэт — кансультатыўны орган Еўрасаюза, у які ўваходзяць прадстаўнікі асацыяцый працадаўцаў, прафсаюзаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаАтрымальнікам заробку “ў канверце” пенсія будзе разлічвацца з адной базавай велічыні — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаЗапаволенне росту прамысловай вытворчасці фіксуецца 11 месяцаў запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаВУП у першым паўгоддзі вырас на 2,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка