Каардынацыйная рада падтрымала стварэнне беларускіх падраздзяленняў у войсках замежных краін

25 чэрвеня, Позірк. Каардынацыйная рада 3-га склікання (КР) падтрымала прапанову аб стварэнні беларускіх вайсковых падраздзяленняў у складзе Узброеных сіл замежных краін, паведамляе тэлеграм-канал фракцыі “Воля”.
Адзначаецца, што прапанова была ініцыяваная камісіяй КР па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы.
У падтрымку прапановы выказалася 36 членаў КР, супраць — 5, устрымаліся — 3, 33 не ўдзельнічалі ў галасаванні.
28 мая Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) паведамляў аб правядзенні праз платформу “Свае” апытання, ініцыяванага шэрагам парамілітарных структур і прадстаўніцтвам кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы.
Мэтай апытання было ацаніць гатоўнасць беларусаў да кантрактнай службы ў краінах НАТО ў складзе беларускіх фарміраванняў. “Удзел у апытанні ўзяло 590 чалавек, з якіх больш за 500 выказалі зацікаўленасць, а палова — адназначную гатоўнасць да службы”, — паведаміў АПК.
Каментуючы вынікі апытання, прадстаўнік кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук адзначыў: “Больш за паўтысячы нашых суайчыннікаў выказалі гатоўнасць далучыцца да такіх фарміраванняў — ад сіл тэрытарыяльнай абароны да міратворчых місій і іншых падраздзяленняў”.
Кабанчук назваў вынікі апытання “яшчэ адным крокам да стварэння новай беларускай нацыянальнай арміі”.
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства


