Лукашэнка падпісаў закон, які прадугледжвае штраф за адсутнасць у продажы гародніны і садавіны

12 ліпеня, Позірк. Закон “Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці” падпісаў 12 ліпеня Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
У дакуменце прапісаная адказнасць пастаўшчыкоў і гандлёвых сетак за “невыкананне абавязкаў па пастаўцы плодаагародніннай прадукцыі”.
За “непастаўку” або “недапастаўку” гэтай прадукцыі “паводле адпаведнай дамовы са стабілізацыйных фондаў тавараў для рэспубліканскіх патрэбаў”, а таксама за “яе адсутнасць у гандлёвым аб’екце ў міжсезонны перыяд” прадугледжаны штраф — ад 5 да 200 базавых велічынь (ад 210 да 8.400 рублёў).
Палата прадстаўнікоў прыняла праект гэтага закона адразу ў двух чытаннях 23 чэрвеня, Савет Рэспублікі ўхваліў яго тыднем пазней, 30 чэрвеня.
Законапраект быў распрацаваны ў развіццё ўказа ад 11 чэрвеня № 232 “Аб асаблівасцях пастаўкі плодаагародніннай прадукцыі для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэбаў”.
У Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях уводзіцца арт. 13.12¹. Згодна з інфармацыяй прэс-службы ніжняй палаты парламента, права складаць пратаколы паводле гэтага артыкула нададзенае “ўпаўнаважаным на тое службовым асобам сельскіх, пасялковых, раённых, гарадскіх і абласных выканаўчых камітэтаў, адміністрацый раёнаў у гарадах, органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю, органаў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю”.
Разглядаць справы пра такія правапарушэнні будуць камісіі раённых і гарадскіх выканкамаў, адміністрацый раёнаў у гарадах, а таксама органы КДК і эканамічныя суды абласцей і Мінска.
Шырокі грамадскі рэзананс увесну выклікала адсутнасць бульбы ў крамах, а таксама высокія цэны на гэты караняплод.
8 траўня Лукашэнка прызнаў дэфіцыт бульбы, пазней ён зрабіў з гэтай нагоды некалькі заяў. У прыватнасці, звязаў недахоп прадукта ў Беларусі з палітыкай.

- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка