“Экстрэмісцкімі фарміраваннямі” прызнаныя музычны гурт Dzieciuki, адукацыйная ініцыятыва і цікток-акаўнт

13 ліпеня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 10 ліпеня прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” музычны фолк-панк-гурт Dzieciuki, вынікае з абноўленага спісу на сайце ведамства.
Датычнымі да групы названыя Аляксандр Дзянісаў (лідар гурта), Уладзіслаў Бернат, Дзяніс Шматко, Цімафей Штароў, Аляксей Пудзін, Пётр Дудановіч.
Гэты ж статус Камітэт дзяржаўнай бяспекі 23 чэрвеня прысвоіў ініцыятыве “Офіс па адукацыі для новай Беларусі”. Членамі “фарміравання” ў спісе ўказаныя Вольга Шпарага (акадэмічны дырэктар ініцыятывы), Аляксандр Адамянц (выканаўчы дырэктар), Вольга Павук (эксперт па пытаннях дашкольнай і школьнай адукацыі), Вера Есіпчук (адміністратар праектаў).
Рашэннем КДБ ад 27 чэрвеня “экстрэмісцкім фарміраваннем” прызнаны акаўнт у “ЦікТоку” “Навіны Гродна і вобласці”. Датычнай вызначана Наталля Лантух.
У спісе “экстрэмісцкіх фармаванняў” цяпер 299 пазіцый.
Гурт Dzieciuki заснаваны ў Гродне ў 2012 годзе. Выконвае песні на беларускай мове ў асноўным на гістарычную тэматыку. У 2014 годзе быў адзначаны прэміяй “Героі года” музычнага праекта “Тузін Гітоў”.
Зараз Dzieciuki ў эміграцыі, прымаюць удзел у розных музычных праектах. 10–13 ліпеня 2025 года ўдзельнічалі ў фестывалі беларускай культуры Tutaka ва ўрочышчы Борык (в. Грудэк, Падляскае ваяводства, Польшча).
“Офіс па адукацыі для новай Беларусі” — гуманітарны праект, які дзейнічае ў эміграцыі пад кіраўніцтвам філосафа Вольгі Шпарагі. На сайце праекта яго місіяй названа “фарміраванне кампетэнтнай і салідарнай супольнасці з мэтай распрацоўкі і правядзення рэформаў у сферы адукацыі для дэмакратычнай Беларусі”.
“Дапамагаем студэнтам і выкладчыкам, якія пацярпелі ад рэпрэсій. Распрацоўваем праект рэформы адукацыі. Ствараем незалежную адукацыйную прастору для новай Беларусі”, — адзначаецца на партале офіса.
Названая датычнай да цікток-акаўнта “Навіны Гродна і вобласці” 34-гадовая Лантух раней была заяўлена таксама ўдзельніцай “экстрэмісцкіх фарміраванняў” “Пра Віцебск” (навінавы рэсурс, які распавядае пра тое, што адбываецца ў Віцебску і Віцебскай вобласці), “Дзятлава для жыцця” (некалькі рэсурсаў у “Тэлеграме”) і ініцыятывы “Ордэн”, якая аб’ядноўвае шэраг пляцовак у сацсетках.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваНайбольшую колькасць ападкаў апошнія цыклоны прынеслі ў Брэсцкую вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка