Грамадзянін Беларусі звярнуўся да ўкраінскага амбудсмена з-за немагчымасці звольніцца з УСУ

13 ліпеня, Позірк. Вайсковы амбудсмен Украіны Вольга Рэшацілава ініцыявала праверку правамернасці і абставінаў залічэння ў склад адной з вайсковых частак тэрытарыяльнай абароны грамадзян Беларусі і Расіі, паведамляе юрыдычны партал sud.ua.
Гаворка пра мужчын 1967 і 1981 гадоў нараджэння, якія ў 2022 годзе добраахвотна далучыліся да войскаў тэрабароны Узброеных сіл Украіны, бо “хацелі абараніць краіну, у якой пражывалі”, сказала амбудсмен.
Цяпер яны “не могуць звольніцца з войска, бо з імі падпісалі кантракты на службу як з грамадзянамі Украіны”, а не як з замежнікамі, адзначыла Рэшацілава. Яна дадала, што беларус і расіянін звярнуліся да яе па дапамогу.
Паводле слоў амбудсмена, праверку яна ініцыюе сумесна з Цэнтральным упраўленнем абароны правоў вайскоўцаў Міністэрства абароны Украіны( ЦУАПВ МАУ), адпаведны зварот накіраваны ў Генеральны штаб і камандаванне Сухапутнымі войскамі УСУ.
Рэшацілава падкрэсліла, што згодна з ч. 5 арт. 26 закона Украіны “Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе” названыя грамадзяне Беларусі і РФ “павінны былі мець” права пакінуць шэрагі УСУ.
Акрамя гэтага, адзначыла амбудсмен, “праз памылкі, дапушчаныя ў працэсе залічэння на вайсковую службу, абодва не могуць атрымаць украінскае грамадзянства”.
“Паводле даных ЦУАПВ і па стане на чэрвень 2025 года, на гарачую лінію МАУ паступіла больш за 20 скаргаў ад мабілізаваных замежнікаў і асоб без грамадзянства. Таму, акрамя праверкі, у Мінабароны таксама ініцыявалі стварэнне сумеснай з Генштабам рабочай групы, якая разгледзіць кожны з выпадкаў, а таксама будзе працаваць над адпаведнымі зменамі ў нарматыўна-прававыя акты”, — паведаміла Рэшацілава.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны. Улады ў Мінску падтрымліваюць крамлёўскую агрэсію.
На баку Украіны супраць РФ ваюе некалькі беларускіх добраахвотніцкіх фарміраванняў. Самае буйное з іх — полк імя Кастуся Каліноўскага.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

