На будоўлі ў Наваполацку рабочы сарваўся з 8-метровай вышыні і загінуў

15 ліпеня, Позірк. 27-гадовы дапаможны рабочы загінуў удзень 14 ліпеня на будоўлі ў Наваполацку (Віцебская вобласць), паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Адзначаецца, што на аб’екце мантавалі перасовачную будаўнічую вышку. Малады чалавек падахвоціўся дапамагчы.
“На вышыні больш за 8 метраў мужчына спатыкнуўся і ўпаў на бетоннае пакрыццё. Ад атрыманых траўмаў ён памёр. На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле сцвярджэння СК, работнікі, у тым ліку той, што пасля загінуў, “працавалі без сродкаў індывідуальнай абароны — у іх адсутнічалі каскі і мантажныя страховачныя паясы”.
Праверку па факце смерці чалавека праводзіць Наваполацкі гарадскі аддзел СК. “Асаблівую ўвагу следчыя нададуць прычынам і ўмовам, якія садзейнічалі гібелі рабочага”, — падкрэслівае ведамства.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



