Праз кібератаку “Аэрафлот” скасаваў на 29 ліпеня спараны рэйс Масква — Мінск — Масква

28 ліпеня, Позірк. Расійская авіякампанія “Аэрафлот” скасавала запланаваны на 29 ліпеня спараны рэйс SU1834/1835 па маршруце Масква — Мінск — Масква, паведамляе прэс-служба перавозчыка.
Дзве пары рэйсаў па гэтым напрамку былі адмененыя 28 ліпеня.
Раней у гэты дзень ананімная хакерская групоўка “Silent Crow” (пер. “Ціхі крумкач”) заявіла аб паспяховым правядзенні “працяглай і маштабнай аперацыі, у выніку якой была цалкам скампраметаваная і знішчаная ўнутраная ІТ-інфраструктура кампаніі “Аэрафлот”, — сумесна з беларускімі “Кіберпартызанамі”.
“Кіберпартызаны” праз некалькі гадзін пацвердзілі ў сваім тэлеграм-канале інфармацыю аб удзеле ў атацы, паведаміўшы, што “паспяховае пранікненне шмат у чым стала магчыма дзякуючы таму, што некаторыя супрацоўнікі кампаніі грэбуюць элементарнай бяспекай пароляў”. “Так, гендырэктар “Аэрафлота” Сяргей Аляксандроўскі не мяняў пароль аж з 2022 года”, — сцвярджаюць хакеры.
“Кібератака на карпаратыўную сетку “Аэрафлота” пачалася ў ноч з 27 на 28 ліпеня. Да відна мы знішчылі звыш 7 тыс. сервераў і працоўных станцый, базы даных і ўнутраныя сістэмы”, — гаворыцца ў рэлізе.
“Мы працягнем атакі па агрэсарах, пакуль рэжым РФ складае прамую пагрозу для тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці Беларусі і Украіны. Лёс “Аэрафлота” можа падзяліць кожнае прадпрыемства або арганізацыя на тэрыторыі РФ і РБ, якія працуюць на дыктатуру Крамля”, — заявілі “Кіберпартызаны”.
Па дадзеным факце ў РФ распачатая крымінальная справа паводле ч. 4 арт. 272 КК РФ (неправамерны доступ да кампутарнай інфармацыі).

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 11,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,4 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


