За дзевяць месяцаў Транспартная інспекцыя канфіскавала 307 таксі, не ўключаных у рэестр аўтаперавозак

29 ліпеня, Позірк. З 1 лістапада 2024 года Транспартная інспекцыя Міністэрства транспарту і камунікацый канфіскавала 307 аўтамабіляў-таксі, што не былі ўключаныя ў рэестр аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах, паведамляе прэс-служба Мінтранса.
На 28 ліпеня 2025 года ў гэтым рэестры фігуруе 5,5 тыс. перавозчыкаў, 37 тыс. кіроўцаў і больш за 26 тыс. аўтамабіляў-таксі.
Мінтранс нагадаў, што “дзейнасць у сферы перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах” без уключэння звестак пра транспарт (аўтобусы, легкавыя аўтамабілі, аўтамабілі-таксі), кіроўцаў і дыспетчараў “з’яўляецца незаконнай і забараняецца” ў адпаведнасці з указам №32 ад 25 студзеня 2024 года.
22 кастрычніка 2024 года Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю заявіла пра дамінавальнае становішчы ТАА “БелГо Корп” (“Яндэкс Go”) на рынку паслуг па арганізацыі перавозак пасажыраў аўтамабілямі-таксі ў Мінску і Мінскім раёне. Праз 4 месяцы, 26 лютага 2025-га, ведамства паведаміла, што для “Яндэкс Go” “вызначаны спосаб рэгулявання тарыфаў на паслугі па арганізацыі перавозак пасажыраў у выглядзе парадку вызначэння і прымянення цэн”.
14 лістапада 2024 года тэма перавозак абмяркоўвалася на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі. Сёлета ў студзені ён падпісаў указ № 32 “Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў”, які прадугледжваў стварэнне “рэестра аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах”.
У рэестр (аператар і ўладальнік — Транспартная інспекцыя) уключаюцца звесткі пра перавозчыкаў, транспартныя сродкі, кіроўцаў, дыспетчараў перавозак у нерэгулярных зносінах, дыспетчараў таксі.
Замежных дыспетчараў, якія хочуць працаваць на беларускім рынку, згаданы ўказ абавязвае ствараць юрыдычныя асобы на тэрыторыі краіны.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

