У гаражы жыхара Мінска знойдзена 660 кг насваю

29 ліпеня, Позірк. 39-гадовага жыхара сталіцы затрымалі супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Мінаблвыканкама, паведаміла 29 ліпеня прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, у гаражы мужчыны знойдзена “660 кілаграмаў некурыльнага тытунёвага вырабу насвай”. Сцвярджаецца, што “рэчыва прызначалася для далейшай рэалізацыі”. Фігуранту пагражае “буйны штраф з канфіскацыяй выручкі ці адміністрацыйны арышт”.
МУС нагадала, што ў Беларусі забароненая вытворчасць і абарот некурыльных вырабаў, зробленых з тытуню і шчолачнага кампанента.
Паводле медыцынскіх крыніц, насвай прадстаўляе сабой сумесь тытуню з гашанай вапнай, попелам раслін, вярблюджым кізяком або курыным памётам, алеем і часам прыправамі і сухафруктамі. Частае ўжыванне змяншае канцэнтрацыю, пачынаюцца праблемы з памяццю, эмацыйныя разлады.
Статыстычныя даныя паказваюць, што ў краінах Цэнтральнай Азіі, дзе насвай распаўсюджаны, значная доля выпадкаў раку ротавай паражніны, гартані і лёгкіх могуць быць звязаныя з залежнасцю ад насваю.
Ужыванне насваю выклікае з праблемы страўнікава-кішачным трактам і паразітарныя хваробы.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежных работнікаў перавысіла ў Беларусі 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць арганізацый з пачатку года павялічылася на 3% — да 274 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей прадставіў "аварыйныя крокі" для аховы здароўя Беларусі, якія ўключаюць скасаванне манаполіі МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСістэмныя праблемы не дазваляюць Беларусі "з розумам" укараніць сістэму клініка-затратных груп — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


