Беларусь застаецца найбуйнейшым пакупніком польскіх яблыкаў за межамі ЕС

4 верасня, Позірк. Беларусь у жніўні 2025 года засталася найбуйнейшым імпарцёрам польскіх яблыкаў сярод краін, якія не ўваходзяць у Еўрапейскі саюз, паведамляе спецыялізаваны партал sadyogrody.pl.
Як адзначаў “Позірк“, такая ж карціна назіралася па выніках чэрвеня і красавіка, даныя за ліпень і травень польскі бок не прыводзіла.
Паведамляецца, што ў жніўні ў Беларусь было пастаўлена больш за палову — 656 з 1.151 тоны яблыкаў, экспартаваных Польшчай па-за ЕС. Далей Манголія (181 тона), Нарвегія (121 тона) і Казахстан (101 тона). Агулам экспарт яблыкаў ажыццяўляўся ў сем дзяржаў, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз.
Партал адзначае, што ў жніўні мінулага года асноўным імпарцёрам польскіх яблыкаў быў Егіпет, аднак праз год гэтая краіна наогул адсутнічае ў спісе пакупнікоў.
“Кожны год адрозніваецца ад іншых і вызначаецца геапалітычнай сітуацыяй у свеце”, — заключаюць аўтары матэрыялу.
1 верасня 2025 года ў Беларусі на шэсць месяцаў уведзена ліцэнзаванне на вываз яблыкаў.
“Вываз гэтай прадукцыі незалежна ад краіны яе паходжання за межы Рэспублікі Беларусь будзе ажыццяўляцца паводле разавых ліцэнзій, якія выдаюцца МАРГ па ўзгадненні з Мінсельгасхарчам, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам”, — паведамляла прэс-служба ўрада.
Дазволы на вываз будуць выдавацца “зыходзячы з ацэнкі суадносін свабодных рэсурсаў гэтай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь і патрэбнасці краіны ў ёй на момант узгаднення ліцэнзіі”.
Заяўлялася, што пастанова прынятая “ў мэтах забеспячэння ўнутранага рынку яблыкамі ў міжсезонны перыяд у поўным аб’ёме”.
На фоне дзяржаўнага рэгулявання цэн Беларусь сутыкаецца з недахопам тавараў, у прыватнасці, гародніны і садавіны.
12 снежня 2024 года было ўведзена трохмесячнае ліцэнзаванне вывазу бульбы “незалежна ад краіны яе паходжання”. Заяўлялася, што пастанова была прынятая на падставе “ацэнкі суадносін свабодных рэсурсаў гэтай прадукцыі“ і “патрэбы краіны ў ёй на момант узгаднення ліцэнзіі“. 25 сакавіка 2025 года ліцэнзаванне было падоўжанае яшчэ на тры месяцы. Адзначалася, што прынятая мера “дазволіць забяспечыць кантроль над запасамі, а таксама за экспартнымі плынямі бульбы ў сувязі з ростам попыту і высокай цаной на яго за межамі Рэспублікі Беларусь“.
Сёлета 15 студзеняпаведамлялася, што ўлады на тры месяцы ўвялі ліцэнзаванне вывазу белакачаннай капусты, яблыкаў, рэпчатай цыбулі, морквы, буракоў.
27 траўня ўрад зняў забарону на ўвоз з “недружалюбных краін” бульбы, рэпчатай цыбулі, белакачаннай капусты і яблыкаў. Пры гэтым было заяўлена, што пастанова з’яўляецца “адказам на чарговыя санкцыі ЕС“.
28 траўня Аляксандр Лукашэнка падчас дакладу кіраўніка Брэцекай вобласці Пятра Пархомчыка заявіў, што 2025 год “па яблыку, напэўна, будзе не вельмі ўраджайным”.
“Яблык будзе, але не столькі, колькі мы хацелі, — цытавала Лукашэнку яго прэс-служба. — Ужо сёння трэба думаць. Ва ўрадзе я даручаў. Калі трэба будзе закупіць, дзе будзем закупляць яблык? Для таго, каб і пакласці яго на захоўванне, і закупіць, можа быць, у міжсезонні”.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі павялічваецца колькасць дзяцей з праблемамі зрокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў ступень зносу асноўных сродкаў павялічылася на 1,6 працэнтнага пункта (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаМінулым днём Літва зафіксавала рэкордную за апошнія гады колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+