Спікер літоўскага Сейма: Прыкладзем усе намаганні, каб падтрымка для дэмсіл Беларусі не слабела

16 верасня, Позірк. Працягваць чыніць ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі, уводзіць санкцыі і кантактаваць з міжнароднай супольнасцю, каб абмежавальныя меры ў дачыненні да ўладаў у Мінску пастрожваліся — абавязацельства Літвы, такое меркаванне выказаў на прэс-канферэнцыі 16 верасня ў Вільнюсе спікер літоўскага Сейма Юозас Олекас.
Парламентарый усцешаны тым, што нядаўна ў Беларусі былі вызваленыя 52 вязні, хаця “гэта выявілася дэпартацыяй” і, “напэўна, правільна казаць, што вызвалены 51, паколькі <…> адзіны чалавек, які хацеў выйсці на волю і застацца ў Беларусі — Мікалай Статкевіч, імаверна, зноў у турме”. Разам з тым Олекас нагадаў, што “1.200 і больш усё яшчэ знаходзяцца ў турмах у Беларусі”.
“Жаданне вызваліць усіх палітзняволеных мусіць быць, — сказаў ён. — Таму мы будзем прыкладаць усе намаганні — як тут, у Літве, так і ў міжнародным маштабе, — каб падтрымка для дэмакратычных сіл Беларусі не слабела і каб рэжым адчуў цвёрдую еўрапейскую пазіцыю па санкцыях. Так, каб не было такіх простых абменаў — некалькі дзясяткаў палітвязняў вызваляліся б, а санкцыі б здымаліся”.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Хроніка палітычных рэпрэсій за 6 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Аўстралію ўзмацніць падтрымку беларускага народа (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПрэм'ер Аўстраліі на сустрэчы з Ціханоўскай выказаў "поўную падтрымку" беларускаму народуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла амаль на 27% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



