BySol выплаціў 31 тыс. еўра вызваленым 11 верасня палітвязням

22 верасня, Позірк. Фонд салідарнасці BySol выплаціў 31 тыс. еўра палітвязням, вызваленым 11 верасня, паведамляе тэлеграм-канал арганізацыі.
Адзначаецца, што першыя выплаты BySol пачаў “праводзіць неадкладна” і працягвае “аказваць падтрымку ўсім, хто звярнуўся”. “На сённяшні дзень усе 31 чалавек, якія падалі заяўку ў фонд, атрымалі разавую выплату ў памеры 1.000 еўра. Гэтыя сродкі выдзеленыя Міжнародным гуманітарным фондам”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле інфармацыі фонду, працягваецца працэдура легалізацыі вызваленых, якая звязаная з фінансавымі выдаткамі (консульскі збор, страхоўка ды інш.). BySol удзельнічае ў гэтым працэсе, падаючы сродкі з сумы экстранага збору. “Легалізацыя — гэта шлях да адкрыцця банкаўскіх рахункаў, што аблегчыць далейшае аказанне дапамогі вызваленым”, — адзначае арганізацыя.
“Дзякуючы салідарнасці і падтрымцы грамадства палітвязні, высланыя 11 верасня з Беларусі, ужо забяспечаныя мінімальна неабходным. Цяпер мы можам засяродзіцца на сістэмнай дапамозе ў рамках нашага вялікага збору. Мы абвяшчаем пра штомесячную фінансавую падтрымку тэрмінам на тры месяцы”, — гаворыцца ў паведамленні. У ім жа пазначаны тэлеграм-акаўнт, праз які можна звяртацца па дапамогу.
Адзначаецца, што права на разавую і доўгатэрміновую падтрымку “маюць усе без выключэння вызваленыя і высланыя 11 верасня, якія адбывалі пакаранне паводле палітычных артыкулаў”, “агульны бюджэт падтрымкі складае 50.000 еўра”. Акрамя таго, вызваленыя “маюць права адкрыць асабісты збор на пляцоўцы BySol”.
“Мы планавалі сабраць для гэтай групы 50.000 еўра, дзякуючы вашай салідарнасці сабралі амаль удвая больш. Мы вельмі ўдзячныя ўсім, хто далучыўся да гэтай хвалі падтрымкі”.
Паколькі мы чакаем новых вызваленняў, астатнія сродкі будуць зарэзерваваныя для дапамогі наступным групам вызваленых”, — адзначае арганізацыя.
Цяпер для палітвязняў сабрана 111.297 еўра.
52 зняволеных, у тым ліку 40 палітычных, былі вызваленыя 11 верасня ў рамках здзелкі паміж адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і Аляксандрам Лукашэнкам. Умовай вызвалення быў выезд вязняў з краіны.
Адзін з вызваленых — Мікалай Статкевіч — адмовіўся эміграваць у Літву, куды павезлі групу, і вярнуўся на беларускую тэрыторыю. Пра яго лёс дакладнай інфармацыі няма. Да вызвалення ўтрымліваўся ў калоніі № 13 у Глыбокім (Віцебская вобласць). У атачэнні Статкевіча лічаць “вельмі верагодным”, што яго зноў змясцілі ў гэтую калонію. Жонка палітыка Марына Адамовіч звярнулася ў міліцыю ў сувязі з яго знікненнем. Беларускія праваабаронцы вярнулі Статкевічу статус палітвязня.
У дзень вызвалення згаданай групы вязняў Джон Коўл, які ўдзельнічаў у перамовах з Лукашэнкам, паведаміў журналістам у Вільнюсе, што Вашынгтон дамагаецца нармалізацыі стасункаў з Беларуссю. Адным з крокаў амерыканскага боку на гэтым шляху стала тое, што Міністэрства фінансаў дазволіла частку аперацый з авіякампаніяй “Белавія”.

- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваСпіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі налічвае 5,7 тыс. аб'ектаў — МінкультурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю склала 138,3 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ чэрвені колькасць занятых у эканоміцы павялічылася на 22,4 тыс. — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінулі 37 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка


