Новым кіраўніком праўладнага БРСМ абраны дэпутат ПП НС Паўлоўскі

24 верасня, Позірк. Першым сакратаром Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (БРСМ) абраны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС) Уладзімір Паўлоўскі. Такое рашэнне прыняў пленум ЦК 24 верасня, паведамляе арганізацыя.
Паўлоўскі нарадзіўся 5 ліпеня 1994 года ў вёсцы Малькі Горацкага раёна (Магілёўская вобласць). Скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Куляшова па спецыяльнасці “Фізіка. Матэматыка”, магістратуру гэтай ВНУ па спецыяльнасці “Фізіка”, Беларускую дзяржаўную сельгасакадэмію па спецыяльнасці “Маркетынг”.
Працаваў школьным настаўнікам у Магілёве і Горках, узначальваў Горацкі райкам і Магілёўскі абкам БРСМ, быў намеснікам гендырэктара па ідэалагічнай рабоце Магілёўскага мясакамбіната.
Член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.
У парламент вызначаны па Горацкай акрузе № 82. З’яўляецца членам пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы.
Папярэдні лідар моладзевай арганізацыі Аляксандр Лук’янаў прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама.
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



