Маці і сын загінулі на пажары ў Паставах

29 верасня, Позірк. Тры чалавекі загінулі ад агню ў Беларусі за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 28 верасня да 6:00 29-га), вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У Паставах (Віцебская вобласць) загінулі два чалавекі — жанчына 1948 года нараджэння і яе сын 1970 г.н. Пажар здарыўся ўвечары напярэдадні ў кватэры загінулай.
Адзначаецца, што мужчына быў знойдзены супрацоўнікамі ведамства “ў не падпаленым пакоі на канапе”, жанчына — “у суседнім пакоі ў крэсле”.
“Работнікі МНС вынеслі пенсіянерку і яе сына на свежае паветра і перадалі медыкам. Пасля агляду медыкамі канстатаваная іх смерць”, — адзначае міністэрства.
Праводзіцца праверка, у якасці прычыны пажару разглядаецца версія “неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні адным з загінулых”.
Яшчэ адзін чалавек у мінулыя суткі загінуў ад агню ў Шчучынскім раёне (Гродзенская вобласць). Падрабязнасці пакуль не паведамляюцца.
Паводле афіцыйных звестак МНС, у Беларусі з пачатку года здарыліся 4.943 пажары — на 7,9% больш, чым на аналагічную дату 2024-га (4.583). Загінула 390 чалавек (353; +10,5%).
“Позірк” неаднаразова звяртаў увагу на тое, што МНС перыядычна карэктуе статыстыку смяротнасці на пажарах у бок змяншэння. Пра апошні такі выпадак паведамлялася 28 верасня.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 29 верасня — 23 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаЧарга грузавікоў на мяжы з Польшчай змяншаецца дастаткова хутка — кіраўнік ДМКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка