Трамп выкарыстоўвае “пернікі” ў дыялогу з Лукашэнкам, каб вызваліць палітвязняў — Ціханоўская

29 верасня, Позірк. “Усё больш жорсткія санкцыі” з’яўляюцца ключавым інструментам ціску Еўропы на рэжым Аляксандр Лукашэнка, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю амерыканскаму выданню Politico.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выкарыстоўвае ў дачыненні да дыктатараў “мяккую рыторыку”, аднак, паводле слоў Ціханоўскай, гэта “не абавязкова дрэнна”.
“Калі гэтая рыторыка — вядома, яна непрыемная для нас — дапаможа вызваліць людзей, то гэта нармальна. Прэзідэнт Трамп выкарыстоўвае гэтыя “пернікі”, каб дамагчыся вызвалення палітычных зняволеных. Гэта яго транзакцыйны падыход да праблемы, і мы павінны выкарыстоўваць гэты імпульс”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Дэмлідар выказала меркаванне, што змякчэнне рыторыкі не з’яўляецца змяненнем палітыкі ЗША ў дачыненні да беларускага рэжыму і звярнула ўвагу на ролю Еўрасаюза ў ціску на Лукашэнку.
“Еўрапейскія санкцыі і жорсткая і прынцыповая пазіцыя — гэта, кажучы мовай прэзідэнта Трампа, іх козыры”, — адзначыла Ціханоўская, дадаўшы, што Трамп цяпер разыгрывае свае карты, тады як козыры ЕС “павінны быць выкарыстаныя толькі для незваротных, паслядоўных зменаў у Беларусі”.
12 лютага 2025 года ў выніку непублічных перамоваў у Мінску намесніка памочніка дзяржсакратара ЗША Крыстафера Сміта і прадстаўнікоў беларускіх уладаў былі вызваленыя і адпраўленыя ў Літву палітвязні Андрэй Кузнечык (супрацоўнік “Радыё Свабода”), Алена Маўшук, а таксама асуджаны ў рамках палітычна матываванай справы амерыканскі і ўкраінскі грамадзянін Мікалай Шугаеў.
21 чэрвеня ў беларускай сталіцы адбыліся перамовы Лукашэнкі і спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША па пытаннях Украіны Кіта Келага. Неўзабаве пасля гэтага на волю адпусцілі і дэ-факта выслалі з краіны 14 чалавек, пераважна палітвязняў, у тым ліку відэаблогера Сяргея Ціханоўскага — мужа Святланы Ціханоўскай.
15 жніўня адбылася тэлефонная размова паміж Трампам і Лукашэнкам. Амерыканскі кіраўнік ляцеў на Аляску сустракацца з Пуціным.
Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы TruthSocial пацвердзіў факт гутаркі з “глыбокапаважаным прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам”, назваўшы яе “выдатнай”. Паводле яго слоў, мэтай званка было выказаць Лукашэнку “падзяку за вызваленне 16 зняволеных”, маючы на ўвазе палітвязняў, але не называючы іх такімі.
“Мы таксама абмяркоўваем вызваленне яшчэ 1.300 зняволеных. Наша гутарка была вельмі плённай. Мы абмеркавалі мноства тэм, уключаючы візіт прэзідэнта [Расіі Уладзіміра] Пуціна на Аляску”, — паведаміў кіраўнік Белага дома.
17 жніўня Трамп другі раз за тры дні выказаў кампліменты на адрас Лукашэнкі. У TruthSocial ён напісаў: “Дзякуй Беларусі і яе магутнаму лідару. Я спадзяюся, што 1.300 [зняволеных] таксама хутка будуць выпушчаныя”.
52 зняволеных, у тым ліку 40 палітычных, было вызвалена 11 верасня ў рамках здзелкі паміж адміністрацыяй Трампа і Лукашэнкі. Умовай вызвалення быў выезд вязняў з краіны.
Адзін з вызваленых — апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч — адмовіўся эміграваць у Літву, куды павезлі групу, і вярнуўся на беларускую тэрыторыю. Пра яго лёс дакладнай інфармацыі няма.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 29 верасня — 23 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаЧарга грузавікоў на мяжы з Польшчай змяншаецца дастаткова хутка — кіраўнік ДМКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка