МНС зноў занізіла колькасць загінулых на пажарах

5 кастрычніка, Позірк. Два чалавекі загінулі ад агню ў Беларусі за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 4 кастрычніка да 6:00 5-га), вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Загінулыя — мужчыны, яны пражывалі ў прыватным доме “з дазволу ўласніка” ў вёсцы Ферма-Гай Дзяржынскага раёна (Мінская вобласць), гаворыцца ў зводцы МНС.
Узрост загінулых не ўказваецца.
Напярэдадні ведамства паведаміла пра смерць двух мужчын на пажары ў Капыльскім раёне (Мінская вобласць), узрост ахвяр таксама не быў указаны. Пазней Следчы камітэт паведаміў, што абодва загінулыя 1992 года нараджэння.
Паводле афіцыйных звестак МНС, у Беларусі з пачатку года адбылося 5.048 пажараў — на 8,1% больш, чым на аналагічную дату 2024-га (4.670). Загінула 395 чалавек (360; +9,7%).
Адметна, што МНС зноў занізіла агульную колькасць ахвяр пажараў. У зводнай табліцы за 3 кастрычніка паведамляецца пра 397 загінулых з пачатку года. Праз суткі, на працягу якіх ад агню загінула яшчэ два чалавекі (згаданыя мужчыны ў Капыльскім раёне), у адпаведнай графе з’явілася лічба 393.
“Позірк” неаднаразова звяртаў увагу на тое, што МНС перыядычна карэктуе статыстыку смяротнасці на пажарах у бок змяншэння. Аб папярэднім такім выпадку паведамлялася 28 верасня.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПасля двухдзённай паўзы зноў зафіксаваныя спробы нелегальна трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЖыхары беларускіх гарадоў сталі менш турбавацца наконт магчымага ўступлення Беларусі ў вайну — сацдаследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



