Мытня спыніла вываз у Літву 530 кг тытуню для кальянаў

10 кастрычніка, Позірк. Аб спыненні вывазу ў Літву 530 кг тытуню для кальянаў на суму 117 тыс. рублёў паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Вывезці 415 найменняў тытуню спрабаваў 38-гадовы грамадзянін Малдовы. Як адзначаецца, ён з указаным грузам ехаў на аўтамабілі “Фальксваген” па чырвоным калідоры праз пункт пропуску Каменны Лог (з літоўскага боку Мядзінінкай).
Мужчына прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з ч. 1 арт. 13.21 КаАП (незаконнае перамяшчэнне, захоўванне, вытворчасць, перапрацоўка і рэалізацыя алкагольнай прадукцыі, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, этылавага спірту і тытунёвых вырабаў). Ён аштрафаваны 50 базавых велічынь (2.100 рублёў).
Тытунёвая прадукцыя канфіскаваная.
Гл. таксама:
Амаль палова ўсіх кантрабандных цыгарэт увозіцца ў Літву з Беларусі
У Літве затрыманая партыя беларускіх цыгарэт на 73 тыс. еўра
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка8 кастрычніка Польшча зарэгістравала рэкордную з пачатку восені колькасць спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваДапамога жанчынам, пацярпелым ад дзеянняў Стрыжака, не будзе брацца са сродкаў для палітвязняў — BySolМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь на другім месцы ў ЕАЭС па падаражэнні прампрадукцыі з пачатку годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка