Мінск 22:31

У спіс “тэрарыстаў” унесена шэсць чалавек, у тым ліку палітвязні

15 кастрычніка, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі дадаў у спіс “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”, яшчэ шэсць чалавек. У абноўленым пераліку, апублікаваным у спецыяльным тэлеграм-канале КДБ 15 кастрычніка, зараз фігуруе 1.473 пазіцый (1.348 чалавека).

У спіс унесены асуджаныя, прыгаворы якім уступілі ў сілу: паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) Аляксей Праташчык і Яўген Бойка; ст. 293 КК (масавыя беспарадкі) – Андрэй Кузьмянчук і Яўген Невар; 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці) і 361 — Крысціна Сашнікава.

Таксама ў спіс унесены Ігар Калуеў, які абвінавачваецца паводле арт. 361.

Невар, Сашнікава і Бойка прызнаныя палітвязнямі, усе трое раней унесены і ў “спіс экстрэмістаў“.

Абвешчаным “тэрарыстамі” зняволеным сярод іншага забаронена атрымліваць грашовыя пераводы.

Падзяліцца: